Радомяк Радам
Радомяк | |
Поўная назва | па-польску: Radomiak Spółka Akcyjna[1][2] |
---|---|
Заснаваны | 1910 |
Горад | Радам, Польшча |
Стадыён |
Стадыён імя братоў Чахораў Умяшчальнасьць: 8840 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Экстракляса |
· 2023—2024 | 15 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы radomiak.com.pl (пол.) |
«Радомяк» (па-польску: Radomiak) — польскі футбольны клюб з Радаму. Быў заснаваны ў 1910 годзе, а хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя братоў Чахораў. Акрамя футболу радамскі клюб мае яшчэ каля дванаццаці спартовых сэкцыяў. Сярод прадстаўнікоў клюбу, між іншым, варта вылучыць раварыста Казімера Ясінскага, які браў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1968 году ў Мэксыцы і здабываў тытул чэмпіёна Польшчы, баксэра Антонія Чортэка, чэмпіёна Польшчы 1949 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1908 годзе адзін з вучняй школы гандлю Ўладзімеж Хэндзынскі атрымаў у падарунак скураны мяч. Разам зь сябрамі і толькі пасьля дазволу дырэктара школы, вучань зладзіў першы матч. Такія сустрэчы ладзіліся амаль два гады, пасьля чаго ў 1910 годзе ад царскіх расейскіх уладаў быў атрыманы дазвол на афіцыйную дзейнасьць спартовага клюбу, які акрамя футболу ўлучаў роварны спорт, тэніс, катаньне на каньках і гімнастыку. Сваю першую гульню навастворанае спартовае таварыства згуляла ў 1911 годзе супраць варшаўскай «Стэлы» і саступіла зь лікам 5:2. Цікава, што ў той сустрэчы радамцы мелі на нагах толькі звычайны абутак. У 1921 годзе ў складзе таварыства былі вылучаныя два клюбы, як то Радамскае спартовае кола і «Чарні». У 1923 годзе адбылося аб’яднаньне з клюбам «Штубак». У 1924 годзе каманда здабыла падвышэньне на Клясы Б акругі Варшавы. Дзякуючы сэрыі перамог і нічыйных вынікаў «Радомяк» прасунуўся ў Клясу А акругі Варшавы. У 1928 годзе была ўтвораная новая акруга Кельцаў, да якой далучыўся РСК. У новай лізе радамцы мелі неблагія вынікі, а ў 1930-х гадах клюб некалькі разоў меў шанец прасунуцца ў новы агульнапольскі дывізіён, але ня здолеў гэтага зрабіць.
Па Другой сусьветнай вайне аднавіў сваю дзейнасьць, як клюб РСК, гэтак і «Чарні». Акрамя таго ўвесну 1945 годзе на сходзе было ўхваленае рашэньне на стварэньне клюбу «Бата», паводле назвы абутковай фабрыкі, чый дырэктар рупліва ставіўся да навастворанага клюбу. Тым ня менш, ужо ў 13 ліпеня таго ж году назва каманды была зьмененая на «Радомяк». Усе тры памянёныя клюбы бралі ўдзел у рэгіянальных спаборніцтвах, часьцяком змагаючыся адзін супраць аднога[4].