Рамонь
Пасёлак гарадскога тыпу
Рамонь
| ||||||||||||||||||||||||
Рамонь (руск.: Рамонь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рамонскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 8404 чалавекі (2017). Пасёлак размешчаны на рацэ Варонеж, за 37 км на поўнач ад горада Варонежа.
Упершыню згадваецца ў 1613 годзе як сяло[2]. Сяло ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя на месцы знішчанага мангола-татарамі ў XIII стагоддзі паселішча Родня. У канцы XVII стагоддзя паводле загаду Пятра I у Рамоні была пабудавана карабельная верф. У 1895 годзе была закладзена даследча-вытворчая станцыя па вырошчванні цукровых буракоў, што было абумоўлена пашырэннем цукровай вытворчасці на Рамонскім цукровым заводзе. У 1912 годзе станцыя атрымала статус даследча-селекцыйнай, дзе дагэтуль у поўнай меры была адпрацавана тэхналогія адбору найбольш прадукцыйных гатункаў цукровых буракоў. Увосень 1959 года доследную станцыю наведаў з працоўным візітам Мікіта Хрушчоў. На сёння цукровы завод ліквідаваны.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Іванавіч Мосін (1879—1902) — расійскі канструктар і арганізатар вытворчасці стралковай зброі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамонь
- Сайт адміністрацыі Рамонцкага раёна.