Рамсес II
Рамсес II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сеці I[d] | ||||||
Пераемнік | Merneptah[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1303 да н.э. | ||||||
Смерць |
1213 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Nineteenth Dynasty of Egypt[d] | ||||||
Бацька | Сеці I[d] | ||||||
Маці | Туя[d] | ||||||
Жонка | Nefertari[d], Isetnofret[d], Maathorneferure[d], Bintanath[d], Henutmire[d], Nebettawy[d], Merytre[d] і Meritamen[d] | ||||||
Дзеці | Merneptah[d], Ramesses[d], Meryatum[d], Khaemweset[d], Henuttawy[d], Ramesses-Meryamun-Nebweben[d], Meritamen[d], Bintanath[d], Nebettawy[d], Pareherwenemef[d], Meryamun[d], Amun-her-khepeshef[d], Baketmut[d], Henutmire[d], Bintanath[d], Horherouenemef[d], Takhat[d], Amenemopet[d], Merytre[d] і Setepenre[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рамсес II Вялікі — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1289—1222 гадах да н.э., з XIX дынастыі. Сын Сеці I і царыцы Туі. Адзін з найвялікшых фараонаў Старажытнага Егіпта. Яму пераважна прысвойваўся ганаровы тытул А-нахту, гэта значыць «Пераможца». Помнікі і папірусы нярэдка называюць яго і народнай мянушкай Сесу.
Пры ім Егіпет дасягнуў значнай магутнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі Сеці І, аднавіў уладу Егіпта ў Палесціне. Ваяваў з хетамі (у выніку бітвы каля Кадэша спыніў далейшае прасоўванне хецкага войска), у 1278 да н.э. падпісаў з імі мірны дагавор, чым забяспечыў Егіпту на доўгі час стабільнасць.
Перанёс сваю рэзідэнцыю з Фіваў у паўночна-ўсходнюю Дэльту, пабудаваў «Пер-Рамсес » («Дом Рамсеса», цяпер рыбацкае паселішча Сан-эль-Хагор у Егіпце).
Вёў вялікае будаўніцтва: храмы ў Абідасе, Фівах, пячорныя храмы Абу-Сімбел, прыбудовы да храмаў у Карнаку, Луксоры і інш.
XIX дынастыя | ||
Папярэднік: Сеці I |
фараон Егіпта каля 1279 — 1212 да н. э. |
Пераемнік: Мернептах |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рамсес II // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 303.
- Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр. М., 1992. С. 226—249.