Рахіль Брохес
Рахіль Брохес | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, празаік |
Мова твораў | ідыш |
Рахіль Вульфаўна Брохес (23 верасня 1880, Мінск — 1942, Мінскае гета) — яўрэйская пісьменніца-празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў беднай сям’і. Пры падтрымцы бацькі (маскіла ) вывучала іўрыт. Калі ёй было дзевяць гадоў, яе бацька памёр і яна была вымушана пайсці працаваць краўчыхай. Пазней працавала настаўніцай рукадзелля ў Мінскім яўрэйскім рамесным вучылішчы. Эмігравала, затым вярнулася ў Мінск (ужо ў 1930-я гады). Была замужам[1].
У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі разам з іншымі яўрэямі Мінска апынулася ў гета, дзе ў 1942 годзе і загінула.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У шаснаццаць гадоў напісала першы аповяд. Дэбютавала ў 1899 годзе апавяданнем «Янкеле» ў штотыднёвіку «Дер юд». Друкавалася ў яўрэйскіх перыядычных выданнях «Дер фрайнд» і «Цукунфт», у апошнія гады — у «Штэрн».
Брохес напісана і апублікавана больш за дзвесце апавяданняў, казак і маленькіх п’ес для дзяцей. Акрамя дзіцячых кніг, Яна таксама была аўтарам і двухсот «дарослых» апавяданняў, навел, драматычных твораў. Яе перакладалі на беларускую, рускую, нямецкую і англійскую мовы. Так, пісьменнікі Гірш Рэлес і Мікола Целеш пераклалі на рускую мову для газеты «Піянер Беларусі» яе апавяданне «Нелка». Па словах Рэлеса, ён спадабаўся супрацоўнікам рэдакцыі. Дзяржвыдат рыхтаваў да друку двухтомнік выбраных твораў Рахілі Брохес, але гэтым планам не наканавана было ажыццявіцца ў сувязі з вайной[2].
Частка твораў Брохес увайшла ў трохтомнае выданне «Скрыжалі памяці», складзенае прафесарам Алесем Бельскім. У гэтую кнігу ўвайшлі творы сарака шасці пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- «Замлунг дерцейлунген» («Збор апавяданняў»), (1922)
- «Ин пионер-лагер» («У піянерскім лагеры») (Мінск, 1936)
- «Нелка» (Масква, 1937)
- «Орлы и Шоймеле» (Масква, 1939)
- «Шпинен»(1940)
- «Пауки» (Мінск)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Релес 2006, с. 13, 74—75.
- ↑ Релес 2006, с. 75.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Релес Г. Еврейские советские писатели Белоруссии: Воспоминания / пер. с идиша М. Я. Аккермана, С. Л. Лиокумовича. — Мн.: Колас, 2006. — С. 72—75. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 985-6783-11-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БРОХЕС Рохл — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ROKHL BROKHES Yiddish Leksikon
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Мінскім гета
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
- Ахвяры Халакоста
- Вязні мінскага гета
- Пісьменнікі на ідыш