Родэрык Мак-Кінан
Радэрык Мак-Кінан | |
---|---|
Roderick MacKinnon | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, нейрабіёлаг, інтэрніст, выкладчык універсітэта, крышталограф, біяфізік |
Навуковая сфера | Біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык іонных каналаў |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па хіміі (2003) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Родэрык Мак-Кінан 19 лютага 1956, Бурлінгтан, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі біяхімік і крышталограф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за даследаванні іонных каналаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родэрык Мак-Кінан нарадзіўся ў Бурлінгтане (Масачусетс, ЗША). Ён паступіў спачатку ў Масачусецкі ўніверсітэт у Бостане, але ўжо праз год перавёўся ў Брандэйскі ўніверсітэт для паглыбленага вывучэння навукі, дзе даследаваў транспарт кальцыю праз клетачныя мембраны ў лабараторыі Крыстафера Мілера. У 1978 Мак-Кінак атрымаў бакалаўра па біяхіміі і паступіў у медыцынскую школу Тафцкага ўніверсітэта. У 1982 годзе ён атрымаў медыцынскую ступень, але быў незадаволены працай доктара. У 1986 годзе Мак-Кінак вярнуўся ў Брандэйскі ўніверсітэт у лабараторыю Мілера. У 1989 годзе стаў асістэнтам прафесара ў Гарвардскім універсітэце, дзе пачаў даследаванні ўзаемадзеянне каліевагп канала са спецыфічным таксінам з яду скарпіёна. У 1989 годзе ён атрымаў прафесара ў Ракфелераўскім універсітэце, дзе пачаў работы па структуры каліевага канала ў сувязі з асаблівай важнасцю каліевых каналаў у нервовай сістэме і сэрца.
У 1998 годзе Мак-Кінан з калегамі змог атрымаць трохмерную малекулярную структуру бактэрыяльнага каліевага канала з дапамогай крышталяграфіі і раскрыў селектыўнасць канала, а менавіта чаму канал прапускае толькі іоны калію, а больш дробныя іоны натрыю не праходзяць. Работы па крышталяграфіі бялку былі зроблены на базе ў Карнельскім універсітэце і ў Нацыянальнай лабараторыі ў Брукхэвене.
У 1999 годзе Мак-Кінан разам з Клеем Армстрангам і Берціл Хіл атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні. Нобелеўскую прэмію па хіміі, якую ён атрымаў у 2003 годзе, ён падзяліў з Пітэрам Эграм.
Зноскі
- ↑ Roderick MacKinnon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roderick MacKinnon // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Мідлсекс (Масачусетс)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Універсітэта Тафтса
- Выпускнікі Брандэйскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бурлінгтане
- Біяхімікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера