Рыбалоўны трал
Рыбалоўны трал | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трал рыбало́ўны[1] — прамысловая сеткаватая снасць, што буксіруецца рыбалоўным суднам (траўлерам) і прызначана для лоўлі рыбы і іншых нярыбных аб’ектаў промыслу. Падзяляюцца на донныя, прыдонныя і пелагічныя (рознаглыбінныя)[2]. Найбольш пашыраны сродак лову марской рыбы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню трал сустракаецца ў англійскіх дакументах пад 1376 года, калі выкарыстоўваўся бім-трал — сетка даўжынёй каля 3 метраў, расцягнутая ў папярочным напрамку шастом (бімам)[2]. У сярэдзіне XIX стагоддзя даўжыня біма складала каля 15 метраў[2]. У 1870-х гадах з’явіліся тралы, якія раскрываліся ў гарызантальным напрамку спецыяльнымі тралавымі дошкамі, а канструкцыя сучасных рыбалоўных тралаў склалася ў пачатку XX стагоддзя[2].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Трал вырабляецца з сінтэтычных сеткавых палотнаў у выглядзе мяшка конусападобнай формы. Вусце трала раскрываецца або адмысловымі жорсткім элементамі, або за кошт гідрадынамічнай сілы, якая ўзнікае ў выніку руху трала за кошт тралавых дошак. Для павелічэння трываласці сеткавае палатно забяспечваецца сістэмай тросаў.
Рыбалоўныя тралы могуць мець адмысловыя прыборы кантролю і кіравання, вызначэння колькасці злоўленай рыбы. Буксіроўка ажыццяўляецца як адным суднам, так і двума (блізнятавыя тралы). Пад’ём трала і выгрузка ўлову ажыццяўляецца з дапамогай тралавых лябёдак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Исанин 1987.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 502. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трал // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 505. — 663 с.
- Трал // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 824. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Трал рыболовный / Раненко В. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 142. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Траловый лов / Войтоловский Г. К. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 142—143. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трал промысловый; Траловый лов // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. (руск.) / Под ред. академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1987. — Т. 2: О—Я. — С. 334—337. — 520 с. — 30 000 экз.
- Трал // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 551—552. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рязанова Т. В. Техника промышленного рыболовства. Практикум по выполнению расчетно графической работы для курсантов специальности 26.05.05 «Судовождение» очной формы обучения / Керченский государственный морской технологический университет — Керчь, 2022. (руск.)
- Веденеев В. Л.Промышленное рыбловство. Конспект лекций для студентов направления 6.070104 «Морской и речной транспорт» «Судовождение» / Керченский государственный морской технологический университет — Керчь, 2008. (руск.)
Рыбалоўны трал на Вікісховішчы |