Рыгор Осьцік (сын Станіслава)
Рыго́р О́сьцік (О́сьцікавіч) (каля 1470, Трокі — 1518 ці 1519, Кернаў) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З роду Осьцікаў, сын наваградзкага ваяводы Станка Осьцікавіча.
Удзельнік вайны з Маскоўскім княствам 1492—1494 рокаў.
З 1494 — маршалак надворны літоўскі. У бітве пры Ведрашы 1500 году трапіў у маскоўскі палон. Па вызваленьні атрымаў назад тытул маршалка, але пазбавіўся зямельных уладаньняў. Наўзамен атрымаў Ужпаль(lt) і іншыя землі, якімі кіраваў ягоны брат Радзівіл з сынамі.
Ваявода троцкі ў 1510—1518 рр.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XV стагодзьдзя ажаніўся з Аляксандрай, дачкой князя Петкі Раманавіча Сьвірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтку Мядзел-Кабыльнік.
Мелі сыноў Рыгора (ваявода наваградзкі, кашталян віленскі), Станіслава (ваявода полацкі), Юрыя (маршалак).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |