Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з тонкімі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—120[4] см. Лісце дробнае, ланцэтнае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — чаранковае. Кветкі дробныя, жоўтага, радзей белага колеру, у гронках. Плод — двухстворкавы стручочак.
Тэхнічныя, кармавыя і меданосныя расліны.
У культуры вырошчваецца рыжак пасяўны (вядомы пад народнай назвай «рыжы лён»[4]). Насенне ўтрымлівае 25—46 % алею, выкарыстоўваемага ў тэхнічных мэтах (у т. л. у лакафарбавай і мылаварнай вытворчасці) і зрэдку ў ежу.
↑ абБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)..