Перайсці да зместу

Рычард Карлавіч Маак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Карлавіч Маак
ням.: Richard Karlovich Maack
Дата нараджэння 4 (16) верасня 1825
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада (7 снежня) 1886 (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, батанік, натураліст, географ
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Maack».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Рычард (Рыхард) Карлавіч Маак (ням.: Richard Otto Maack; 23 жніўня (4 верасня) 1825, Арэнсбург — 13 (25) лістапада 1886, Санкт-Пецярбург) — расійскі педагог, натураліст і даследчык Сібіры і Далёкага Усходу.

Ураджэнец эстонскага вострава Саарэмаа; нарадзіўся ў Арэнсбургу (цяпер — Курэссаарэ) 23 жніўня (4 верасня) 1825 года.

Скончыў і II-е аддзяленне філасофскага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта па разрадзе прыродазнаўчых навук (1849); у 1852 годзе пачаў службу старэйшым настаўнікам прыродазнаўчых навук у Іркуцкай мужчынскай гімназіі. На працягу дзесяці гадоў (1868—1879) праслужыў дырэктарам вучылішчаў Іркуцкай губерні і галоўным інспектарам вучылішчаў Усходняй Сібіры. У 1879 годзе быў адкліканы ў Санкт-Пецярбург у сувязі з прызначэннем членам савета Міністэрства народнай асветы.

Здзейсніў шэраг важных экспедыцый — у Вілюйскую акругу (1853—1855), якая ўпершыню апісала араграфію, геалогію і насельніцтва басейна рэк Вілюй, Алёкма і Чона; Амурскі край (1855—1856) і ў даліну ракі Усуры (1859—1860). Яго працы дазволілі прасунуцца ў вывучэнні флоры прыамурскіх і прыўсурыйскіх краін.

У 1857 годзе па прадстаўленні ІРГА яму быў уручаны ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені.

Зноскі

  1. Маак Ричард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.