Перайсці да зместу

Рэній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэній у злітках.

Рэній (лац.: Rhenium) Reхімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 75. Светла-шэры метал.

Прыродныя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]

Рэдкі элемент: 78-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. Звычайна сустракаецца як прымесь у мінералах другіх элементаў — малібдэніце і калумбіце.

Выкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасць і зносаўстойлівасць (компасы, іншыя прыборы, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальвання (сплаў вальфраму з рэніем). Антыкаразійнае пакрыццё (рэніраванне). Каталізатар хімічных працэсаў.