Самалёт
Выгляд
Самалё́т, (дыялект. лята́к, састар. аэрапля́н) — лятальны апарат, які для палёту выкарыстоўвае паступальны рух. Самалёты ўключаюць як апараты з рэактыўным рухавіком, так і тыя, якія для палёту выкарыстоўваюць цягу, ствараную вінтом (прапэлерам), а таксама апараты без рухавікоў (плянэры). Маюць цьвёрда замацаваныя крылы, у адрозьненьне ад шрубалётаў і арнітоптэраў.
Большасьць самалётаў зьяўляюцца кіраванымі лятальнымі апаратамі. Існуюць таксама апараты з дыстанцыйным або праграмным кіраваньнем.
Самы вялікі (2011)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Самы вялікі пасажырскі самалёт — Аэробус A380.
- Найбуйнейшы грузавы самалёт — Ан-225 Мрія.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самалёт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў