Саюз-У
Саюз-У | |
Старт ракеты-носьбіта Саюз-У | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | СССР, Расія |
Сямейства | Р-7 |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | РКЦ-Прагрэс |
Вытворца | ГНП РКЦ «Прагрэс» |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 3 |
Даўжыня | 47,3—51,1 м |
Дыяметр | 10,3 м |
Стартавая маса | 308 000—313 000 кг |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | Эксплуатацыя завершана |
Месцы запуску | Байканур; Плясецк (да 17 мая 2012 г.) |
Лік запускаў | 793 («Саюз-У») + 72 («Саюз-У2») |
- паспяховых | 771 («Саюз-У») + 72 («Саюз-У2») |
- няўдалых | 22 («Саюз-У») |
Першы запуск | 18 мая 1973 |
Апошні запуск | 17 мая 2012[1] (Плясецк) 22 лютага 2017 (Байканур) |
Першая ступень
| |
Маршавы рухавік | РД-117 |
Другая ступень
| |
Маршавы рухавік | РД-118 |
Трэцяя ступень
| |
Маршавы рухавік | РД-0110 |
«Саюз-У» — трохступеньчатая ракета-носьбіт сярэдняга класа з сямейства Р-7. Прызначана для вывядзення на калязямную арбіту касмічных апаратаў народнагаспадарчага, навукова-даследчага («Рэсурс-Ф», «Фатон») і спецыяльнага прызначэння (спадарожнікі серыі «Космас»), а таксама пілатуемых і грузавых касмічных караблёў серый «Саюз» і «Прагрэс». З'яўляецца мадыфікацыяй ракеты-носьбіта «Саюз», распрацаванай на базе папярэдніх варыянтаў ракеты Р-7А, у 1973 годзе. Адрозненне РН «Саюз-У» ад папярэднікаў заключалася ва ўжыванні рухавікоў першай і другой ступеняў з падвышанымі энергетычнымі характарыстыкамі.
«Саюз-У», які замяніў сабой РН «Узыход», стаў базавай ракетай для запуску касмічных апаратаў рознага прызначэння (спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, КА для эксперыментаў па матэрыялазнаўству, таксама касмічных караблёў «Саюз» і «Прагрэс»).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пуск адбыўся 18 мая 1973 года.
Апошні пуск з касмадрома Плясецк[2] быў здзейснены 17 мая 2012 года з карыснай нагрузкай Космас-2480.
Апошні пуск з касмадрома Байканур ракеты-носьбіта «Саюз-У», якая вывела на арбіту транспартны грузавы карабель «Прагрэс МС-05», адбыўся 22 лютага 2017 года[3].
«Саюз-У2»
[правіць | правіць зыходнік]Мадыфікацыя РН «Саюз-У», у якой у якасці паліва на блоку А замест газа выкарыстоўваўся сінцін, у астатнім абедзве версіі ракеты-носьбіта аднолькавыя. Карысная нагрузка мадыфікаванай РН на 200 кг больш, чым у звычайнага «Саюза-У». Першы пуск быў здзейснены ў снежні 1982 года, апошні — 1 ліпеня 1993 года. Палёты спыненыя з-за прыпынення вытворчасці сінтэтычнага паліва, якое выкарыстоўваецца ў гэтай мадыфікацыі ракеты-носьбіта.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Усяго было здзейснена 788 пускаў ракет-носьбітаў «Саюз-У», з якіх 22 былі аварыйнымі, з улікам чаго пацверджаны паказчык эксплуатацыйнай надзейнасці «Саюз-У» складае 0,972[4].
Зноскі
- ↑ Начальник космодрома Плесецк: ракета-носитель "Союз-У" снята с производства
- ↑ "Войска ВКО больше не будут запускать ракеты «Союз-У»". РИА Новости. 17.05.2012.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ ПОСЛЕДНИЙ ПУСК РН «СОЮЗ-У» ПРОШЕЛ УСПЕШНО / РОСКОСМОС
- ↑ "Роскосмос в конце февраля запустит последнюю в истории ракету "Союз-У"". ТАСС(руск.). Праверана 2017-02-13.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя аб РН «Саюз-У» на сайце вытворцы
- Відэа стартаў ракеты-носьбіта «Саюз-У»Архівавана 22 студзеня 2012. Тэлестудыя Раскосмаса