Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан
Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан | |
---|---|
Sébastien Le Prestre de Vauban | |
Маршал Вабан з рубцом на левай шчацэ, які застаўся пасля ранення пры аблозе Дуэ. Карціна пэндзля Гіацынта Рыго, XVII стагоддзе. | |
Род дзейнасці | ваенны інжынер, маршал Францыі |
Дата нараджэння | 15 мая 1633 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1707 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Charlotte Le Prestre de Vauban[d] |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Себасцьен Ле Прэтр, маркіз дэ Вабан (фр. Sébastien Le Prestre, marquis de Vauban; 15 мая 1633 — 30 сакавіка 1707) — выбітны ваенны інжынер свайго часу, маршал Францыі, пісьменнік. Пабудаваныя ім крэпасці абвешчаныя Сусветнай спадчынай чалавецтва. Ганаровы член Французскай АН (1699). На ваеннай службы з 1651, удзельнічаў у 53 паходах, 104 баях, кіраваў аблогай 53 крэпасцяў, пабудаваў 33 новыя і перабудаваў звыш 300 старых крэпасцяў.
Распрацаваў метад паступовай атакі крэпасцяў з дапамогай стварэння паралеляў, які ўжываўся да 20 ст. Упершыню ўжыў гэты метад атакі ў 1673 годзе пры аблозе крэпасці Маастрыхт. Увёў паняцце артылерыйскай атакі, пры якой агонь вёўся не па асаджаных у горадзе, а па абаронцах умацаванняў. Быў адным з заснавальнікаў тэорыі мінападрыўной справы, стварыў першыя сапёрныя і мінныя роты, заснаваў корпус ваенных інжынераў (1676). З 1677 кіраваў усімі інжынернымі работамі ў Францыі, акружыў яе колам крэпасцяў, якія адыгралі значную ролю ў наступных войнах. Пакінуў вялікую колькасць прац па ваенных, інжынерных і эканамічных пытаннях.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан
- Fortifications of Saint-Martin-de-Ré — île de Ré — French (фр.)