Смолвы
Смолвы лац. Smołvy | |
лет. Smalvos | |
Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Езяроскі |
Насельніцтва: | 173 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°38′27.2335″ пн. ш. 26°21′42.8227″ у. д. / 55.640898194° пн. ш. 26.361895194° у. д.Каардынаты: 55°38′27.2335″ пн. ш. 26°21′42.8227″ у. д. / 55.640898194° пн. ш. 26.361895194° у. д. |
Смолвы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Смолвы (лет. Smalvos) — вёска ў Летуве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмонцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.
Смолвы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Маці Божай Ружанцовай, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні Клябоўскіх.
У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэскіх, пазьней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Смолвы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у Смолвах было 6 будынкаў, дзеялі касьцёл і сынагога, штогод праводзіліся два кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Смолвы Летуве.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1889 год — 175 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 173 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 914.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|