Перайсці да зместу

Сульфаніламіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сульфаміламі́ды[1] — сінтэтычныя процімікробныя лекавыя сродкі, вытворныя аміду сульфанілавай кіслаты. Адкрыты нямецкім бактэрыёлагам Герхардам Домакам у 1934—1935 гадах.

Агульная формула тыпу:

H2NC6H4SO2NH—R,

дзе R — астаткі розных гетэрацыклічных злучэнняў[2].

Бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Дрэнна раствараюцца ў вадзе, лепш — у арганічных растваральніках, растворах шчолачаў, у плазме крыві[2].

Сульфацэтамід

Падзяляюцца на прэпараты кароткага дзеяння (стрэптацыд, этазол, урасульфан і інш.), сярэдняга (напрыклад, сульфазін), працяглага дзеяння (напрыклад, сульфадыметаксін) і звышпрацяглага дзеяння. Характарызуюцца высокай процімікробнай актыўнасцю (напрыклад, норсульфазол, сульфадымезін, сульфазол і інш.).

Сульфаніламіды ўжываюцца пры бранхітах, пнеўманіях, цыстытах, урэтрытах, сальманелёзах і інш. Сульфамніламіды мясцовага ўжывання: альбуцын(пры хваробах вачэй), фталазол (пры кішэчных інфекцыях). Душаць рост і развіццё многіх відаў бактэрый (стрэптакокаў, ганакокаў і інш.), некаторых прасцейшых (напрыклад, узбуджальнікаў малярыі, таксаплазмозу), хламідый і інш.

Ўздзейнічаюць сульфаніламіды не толькі на мікраарганізмы, але і на арганізм чалавека. Некаторыя з іх (напрыклад, бутамід) здольныя зніжаць узровень цукру ў крыві, у сувязі з чым знайшлі прымяненне пры лячэнні цукровага дыябету. Могуць выклікаць пабочныя з’явы: алергічныя рэакцыі, млоснасць, ваніты, зніжэнне ўтрымання лейкацытаў у крыві, неўрыты, парушэнні функцыі нырак і інш.

Зноскі