Сычуг
Выгляд
Сычуг | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сычу́г[1] (abomasum) — частка страўніка жвачных (апошні 4-ы аддзел складанага 4-камернага страўніка жвачных жывёл), так званы залозісты страўнік.
Сычуг адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Слізістая абалонка сычуга пакрыта прызматычным эпітэліем, утрымлівае фундальныя (дновыя), піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак, якія павялічваюць паверхню. Мускульная абалонка сычуга ўтворана вонкавым падоўжным і ўнутраным колцавым пластамі.
У сычугу цялят, якія сілкуюцца малаком, выпрацоўваецца рэнін — стрававальны сычужны фермент, які расшчапляе пептыды. Вылучаны з сычугоў маладых цялят і ягнят, гэты фермент выкарыстоўваецца пры вырабе сыру.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сычу́г // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 325. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сычу́г // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 438. — 663 с.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Сычу́г // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 144. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Страўнік // Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; Рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі — Мн.: Беларуская навука, 1999. — С. 126. — 239 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0185-9.
Сычуг на Вікісховішчы |