Сэкс
Сэкс ці любошчы[1] (лац. sexus — «пол») — дзейнасьць чалавека або іншай жывой істоты з мэтай атрымаць сукупнасьць псыхічных і фізыялягічных рэакцыяў, перажываньняў і ўчынкаў, зьвязаных з выяўленьнем і задавальненьнем палавой цягі або жаданьня працягнуць род. Упершыню значэньне слова «сэкс» у сэнсе каітус зарэгістравана ў 1929 годзе.
Сэкс можа быць сродкам:
- размнажэньня;
- выяўленьня каханьня;
- зносінаў, усталяваньня інтымнай блізкасьці паміж партнэрамі;
- атрыманьня задавальненьня (аргазм);
- паляпшэньня фізычнага і эмацыйнага стану;
- рэлігійнай або містычнай практыкі;
- атрыманьня прыбытку (прастытуцыя).
У шэрагу выпадкаў сэкс можа быць змушаным (згвалтаваньне), а таксама зьяўляцца спосабам перадачы вэнэрычных хваробаў.
У любым грамадзтве сэкс і выяўленьні сэксуальных паводзінаў людзей зьяўляецца прадметам сацыяльных, ідэалягічных і крымінальных абмежаваньняў. Як правіла, чым аўтарытарней грамадзтва, тым гэтыя абмежаваньні мацней. Напрыклад, у СССР і нацысцкай Нямеччыне мужчынская гомасэксуальнасьць была крымінальным злачынствам. Таксама, у шматлікіх краінах (як ісламскіх, так і хрысьціянскіх) шлюбная нявернасьць таксама прызнаецца злачынствам, за якое можа быць прызначаная альбо матэрыяльная, альбо крымінальная адказнасьць, да сьмяротнага пакараньня.
Тэхніка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню падрабязнае апісаньне як сэксуальных пазыцыяў, так і мастацтва каханьня зьявілася, відаць, у Індыі — «Кама Сутра» і «Ананга Рангу». У XX ст. было выпушчана шэраг папулярных кніг, прысьвечаных тэхніцы сэксу.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдні ўзрост пачатку плоцевых зносінаў у Беларусі складае 14 гадоў[2]. Больш за палову зачацьцяў у няпоўнагадовых адбываецца ў нецьвярозым стане[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сямён Цыбульскі. Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняцьцяў // Наша Ніва, 6 сьнежня 2012 г. Праверана 5 жніўня 2013 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Прадуманыя роды // Краіна здароўя. — 9 лютага 2008. — № 7 (63). — С. 3.
- ^ Маргарыта Стражэвіч. Нясьпелыя мамы // Чырвоная зьмена. — 23 лютага 2011. — № 7 (15658). — С. 1.