Сяргей Альбертавіч Картэс
Сяргей Альбертавіч Картэс | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1935 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 чэрвеня 2016 (81 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Сярге́й Альбе́ртавіч Картэ́с[1] (18 лютага 1935, г. Сан-Антоніа, Чылі — 26 чэрвеня 2016, Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар, кінакампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Сан-Антоніа, Чылі. У 1920-я гады сям’я маці С. А. Картэса эмігравала з Расіі ў Чылі. Бацька С. А. Картэса — чыліец. Першыя 20 гадоў жыцця правёў у Аргенціне, вучыўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. У 1947 годзе сям’я падала прашэнне аб савецкім грамадзянстве. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 годзе. Месцам пражывання быў вызначаны Мінск.
Скончыў у 1962 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1966 года — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 года музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996—2002 гадоў з’яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- оперы «Джардана Бруна» (1977), «Матухна Кураж» (1987), «Візіт старой дамы» (1987), «Мядзведзь», «Юбілей»
- балет «Апошні інка» (1990)
- араторыя «Памяці паэта» на словы Янкі Купалы
- сюіты «Казка», «Кантрасты»
- канцэрт для фартэпіяна з аркестрам «Капрычас»
- харэаграфічныя мініяцюры «Першыя чайкі», «В’етнам»
- вакальныя цыклы на вершы А. Вярцінскага, М. Танка, У. Шэкспіра, Ф. Гарсія-Лоркі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Картэ́с Сяргей Альбертавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 374. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўдыёзапісы опер С. Картэса
- Картэс Сяргей Альбертавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- К юбилею мастера: Сергей Альбертович Кортес (руск.) // Вялікі тэатр Беларусі
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў рэгіёне Вальпараіса
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Постаці Беларусьфільма
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары СССР
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кінакампазітары Беларусі
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Кінакампазітары СССР
- Кампазітары-песеннікі
- Акадэмічныя музыканты Беларусі
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Балетныя кампазітары