Сяргей Тарасаў
Сяргей Тарасаў лац. Siarhiej Tarasaŭ | |
Дата нараджэньня | 20 студзеня 1961 (63 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг, гісторык, кінасцэнарыст, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | археалёгія[1], гісторыя[1] і кінасцэнарыстыка[d][1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Міжнародная Рада музэяў, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускі камітэт ICOMOS[d] і Еўрапейская археалагічная асацыяцыя[d] |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Сярге́й Васі́льевіч Тара́саў (нар. 20 студзеня 1961 году, Менск) — беларускі археоляг, гісторык, пісьменьнік. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1982 годзе скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. У 1982—2006 гадох працаваў у Інстытуце гісторы НАН Беларусі, апошнія пяць гадоў загадваў аддзелам археалёгіі сярэдневяковага пэрыяду. У 1987—1999 гадоў быў аўтарам і вядоўцам праграмаў Беларускага тэлебачання: «Крок», «Вецер вандраванняў», «Скарбы беларускай гісторыі», «Кола гадзіны», «Беларуская хата». У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX—XVIII стст.».
Дасьледуе археалягічныя помнікі старажытнага Полацку; Верхняга і Ніжняга замкаў, першапачатковага гарадзішча і селішча, Вялікага і Запалоцкага пасадаў паселішча на Востраве ды іншыя. Адкрыў месца знаходжаньня Полацкага пасаду IX—X стагодзьдзяў, некалькіх невядомых раней паселішчаў — спадарожнікаў Полацку XI—XIII стагодзьдзяў. У 1984—1986 гадох удзельнічаў у археалягічным дасьледаваньні менскага Замчышча, гарадзішча на Менцы[2]. У 2001—2005 гадох дасьледаваў старажытны Менск, рабіў раскопкі і назіраньні на вуліцах Нямізе і Зыбіцкай, у Ракаўскім і Траецкім прадмесьцях.
Навуковыя інтарэсы ў галіне старажытнай архітэктуры XI—XII стагодзьдзяў, урбаністыкі, пашырэньня хрысьціянства, гістарычна-культурных ландшафтаў. Сябра ўправы Беларускага камітэту «ІКАМОС», Эўрапейскай асацыяцыі археолягаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, дацэнт і выкладнік Інтытуту парлямэтрарызму і прадпрымальніцтва, сябра Музэю гораду Менску, аўтар звыш 150 навуковых працаў.
Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў: «Иди и смотри», «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Оршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» ды інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Tarasaŭ, Sjarhej Vasìl‘jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.