Сярэдневенгерскія горы
Выгляд
Сярэдневенгерскія горы | |
---|---|
Краіна | |
Даўжыня | 150 (180[1]) км |
Найвышэйшая вяршыня | Кёрыш-Хедзь |
Найвышэйшы пункт | 709 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярэдневенге́рскія го́ры[2] — шэраг ізаляваных горных масіваў у Венгрыі, на захад ад даліны ракі Дунай.
Працягваюцца на 150[2][3] (180[1]) км напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Вышыні 400—700 м. Найвышэйшая кропка — гара Кёрыш-Хедзь (венг.: Kőris-hegy) (709 м[4]) у масіве Баконь.
Горы складзены пераважна з даламітаў і вапнякоў. Развіты карст. Старажытны вулканізм. На схілах гор шыракалістыя лясы. Маюцца радовішчы баксітаў, марганцавых руд, мінеральныя крыніцы. У межах масіва Будаі-Хедзьшэг (Буда[2][3]) размешчана частка сталіцы Венгрыі горада Будапешт. У Сярэдневенгерскіх гарах дзейнічаюць ландшафтныя заказнікі (Вертэш, Герэчэ).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдневенге́рскія го́ры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Средневенге́рские го́ры // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 636. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
- Средневенге́рские го́ры // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Средневенге́рские го́ры // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ландшафты и сообщества. Средневенгерские горы у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў) (руск.)