Сідней Олтмен
Сідней Олтмен | |
---|---|
англ.: Sidney Altman[1] | |
Дата нараджэння | 7 мая 1939[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2022[4] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ann M. Altman[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, хімік, малекулярны біёлаг, біяхімік, навуковы работнік, фізік, выкладчык універсітэта, біяфізік |
Навуковая сфера | малекулярная біялогія[9] і біяхімія[9] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сідней Олтмен (Альтман; англ.: Sidney Altman; 7 мая 1939, Манрэаль, Канада — 5 красавіка 2022, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі малекулярны біёлаг канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1989 года, якую ён падзяліў з Томасам Чэкам. Прафесар Ельскага ўніверсітэта[11].
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1990)[12].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Манрэалі, быў другім сынам у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Усходняй Еўропы[13]. Яго бацька, калгаснік з украінскага пасёлак Чорны Востраў Віктар Альтман, пасля эміграцыі з Савецкага Саюза ў 1934 працаваў на ферме, а пасля жаніцьбы адкрыў агароднінную краму ў Манрэалі. Маці, Рэй Арлін, другая з адзінаццаці дзяцей, перабралася ў Канаду ва ўзросце васемнаццаці гадоў з Беластоку ў 1935 і працавала на ткацкай фабрыцы[14][15][16].
Атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце у 1960 годзе, у 1967 годзе абараніў дысертацыю ва Універсітэце Каларада. У 1984 годзе атрымаў грамадзянства ЗША.
Мегагрант
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе Сідней Олтмен атрымаў мегагрант у трэцім конкурсе мегагрантаў. Даследаванні на тэму «РНК-накіраваныя супрацьбактэрыйныя і супрацьвірусныя прэпараты на аснове алігануклеатыдаў» праводзіліся ў Інстытуце хімічнай біялогіі і фундаментальнай медыцыны СА РАН[17].
Навуковая праца
[правіць | правіць зыходнік]Олтмен вывучаў каталітычныя уласцівасці рыбазіма рыбануклеаза P. Рыбануклеаза P уяўляе сабой комплекс, які складаецца з структурнай малекулы РНК і аднаго (у пракарыёт) або некалькіх (у эукарыёт) бялкоў. Лічылася, што каталітычная актыўнасць бактэрыяльнай рыбануклеазы, якая ўдзельнічае ў працэсе паспявання транспартных РНК, вызначаецца бялковай субадзінкай. Аднак Олтмен і яго лабараторыя выявілі, што адной малекулы РНК, якая ўваходзіць у склад рыбануклеазы, дастаткова для праявы каталітычнай актыўнасці. Такім чынам, было выяўлена, што не толькі фермент, але і малекулы РНК могуць каталізаваць хімічныя рэакцыі. Цікава, што пазней ён выявіў, што ў адрозненне ад бактэрыяльнай рыбануклеазы ў эукарыятычным комплексе рыбануклеазы P бялковая частка неабходна для каталізу.
У 1989 годзе Олтмен атрымаў за даследаванні каталітычнай актыўнасці РНК Нобелеўскую прэмію па хіміі, падзяліўшы яе з Томасам Чэкам.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка (з 1972 года) — Эн Олтмен (англ.: Ann Altman), дачка філосафа Стэфана Кёрнера (1913—2000) і грамадскага дзеяча, магістрата Эдзіт Кёрнер (Эдзіта Лея Леві, 1921—2000), бежанцаў ваеннага часу з Чэхаславакіі, малекулярны біёлаг і біяхімік[18].
- Сын — Даніэл Олтмен (нар. 1974), амерыканскі эканаміст.
- Дачка — Лея (нар. 1977).
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Altman S, Baer MF, Bartkiewicz M, Gold H, Guerrier-Takada C, Kirsebom LA, Lumelsky N, Peck K Catalysis by the RNA subunit of RNase P--a minireview(англ.) // Gene. — 15.10.1989. — Т. 82. — № 1. — С. 63—4. — PMID 2479591.
- Altman S A view of RNase P(англ.) // Mol Biosyst. — 09.2007. — Т. 3. — № 9. — С. 604—7. — DOI:10.1039/b707850c — PMID 17700860.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадаў усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[19][20][21].
Зноскі
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/17769/Sidney-Altman
- ↑ http://www.nndb.com/lists/493/000063304/
- ↑ Sidney Altman, pathbreaking scientist
- ↑ Altman S. Enzymatic Cleavage of RNA by RNA(Nobel Lecture) // Angewandte Chemie International Edition — Wiley, 1990. — Vol. 29, Iss. 7. — P. 749–758. — ISSN 1433-7851; 1521-3773 — doi:10.1002/ANIE.199007491
- ↑ Nobel Prize Winner Visits Jordanhill — 2011.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.britannica.com/nobelprize/article-9005941
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г Sidney Altman Biographical — Nobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ Олтмен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ Sidney Altman (англ.)
- ↑ Биография Сидни Олтмена
- ↑ Nobel Laureates in Chemistry, 1901—1992 (стр. 737)
- ↑ Sidney Altman on NNDB
- ↑ Canadian Naturalization 1915—1951(недаступная спасылка)
- ↑ Министерство образования и науки Российской Федерации . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
- ↑ An organised death
- ↑ 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
- ↑ Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
- ↑ Список нобелевских лауреатов подписавших письмо
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Манрэалі
- Памерлі 5 красавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў акрузе Берген
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Малекулярныя біёлагі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады
- Хімікі Канады
- Хімікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта