Тавой
| ||||||||||||||
Тавой (бірм.: ထားဝယ် — Тхавэ) — горад на паўднёвым усходзе М’янмы (Былая Бірма), сталіца адміністрацыйнай вобласці Танінтаі. Размешчаны за 614,3 км на поўдзень ад Янгона на паўднёвым беразе ракі Тавой. Насельніцтва на 2004 год ацэньваецца ў 139 900 чалавек. Знаходзячыся на адлегласці 30 км па рацэ да Андаманскага мора, горад з’яўляецца важным портам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая вобласць была населена тавойцамі, монамі і карэнамі, а таксама тайскімі маракамі. Сучасны горад быў заснаваны ў 1751 годзе як порт, які абслугоўваў тайландскую сталіцу Аютая. Пазней тэрыторыя трапіла пад уладу бірманцаў, а потым была занятая брытанцамі пасля першай англа-бірманскай вайны ў 1826 годзе. Чыгунка і шаша да астатняй часткі М’янмы былі пракладзены нядаўна. Тавой стаў прадметам абмеркавання і спрэчак з нагоды трубаправода натуральнага газу паміж М’янмай і Тайландам.
У XVIII стагоддзі народ інтха перасяліўся з Тавоя на возера Інле, ратуючыся ад канфліктаў з тайландцамі і бірманцамі. Яны стварылі каларытную культуру на поўдні штата Шан.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Тавойская адзенне — лонджы і саронгі — знакамітыя на ўсю краіну.[1] Вырабляецца таксама каўчук, сушаная рыба і цікавая драўніна. Вырошчваюцца арэхі кеш’ю і бетэль, арэхі экспартуюцца ў Кітай, Індыю і Тайланд. Тут вырошчваюцца трапічныя садавіна — ананас, манга і дурыяны. Тут вырошчваецца ўнікальная садавіна «зінці» (на мясцовым дыялекце), які не расце больш нідзе.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]У Тавоі ёсць уласная непісьмовая мова, якая афіцыйна лічыцца дыялектам бірманскай.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У ваколіцах на моры — маляўнічыя пляжы. Маюцца гарачыя крыніцы.
Будыйскія помнікі:
- Пагада Iын Матэці на поўдзень ад горада
- Пагада Шын Моў на поўнач ад горада
- Пагада Лоўка Тарафу з самым вялікім у Бірме Будай, які ляжыць (80 м)
Зноскі
- ↑ Dawei Traditional Longyi Weaving Art inc. video(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2007. Праверана 10 студзеня 2007.