Перайсці да зместу

Тарпан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
† Тарпан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equus ferus ferus (Boddaert, 1785)

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  926237
EOL  10512609

Тарпа́н (Equus ferus ferus) — дзікі конь.

Вылучаюць два падвіды: тарпан стэпавы і тарпан лясны. Вышыня ў карку стэпавага тарпана да 137 см, лясны быў драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.

Тарпанаў працяглы час разглядалі або як прамых нашчадкаў дзікіх коней плейстацэнавай эпохі ў Еўропе або як непасрэдных продкаў сучасных свойскіх коней. Даследаванне генетыкаў, апублікаванае ў 2021 годзе[1], выявіла, што тарпаны былі вынікам змяшання еўрапейскіх дзікіх коней са свойскімі коньмі Ямнай культуры.

Польскія конікі
Тарпанападобныя коні ў Налібоцкім заказніку, Беларусь

Былі пашыраны ў Еўропе і заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны — на пачатку XIX ст.

У 1930-я гады ў Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем тарпана ляснога. Пасля вайны тарпанападобныя коні трапілі ў Германію, затым вярнуліся ў Польшчу. У 1962 і 1968 гадах з Польшчы на Беларусь завезена пяць асобін у Белавежскую пушчу. З'явіліся папуляцыі ў Нідэрландах, Румыніі, Латвіі. Дзікіх коней з Нідэрландаў у 2019 годзе завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе атрымаўся статак са 151 галоў[2], які затым павялічыўся.

Зноскі