Тварожныя пончыкі
Выгляд
Тварожныя пончыкі | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тварожныя пончыкі — страва з тварагу папулярная ў многіх краінах. У Беларусі некаторыя гандлёвыя сеткі папулярызуюць страву пад найменнем Дзьмухаўцы і нават называюць стравай нацыянальнай беларускай кухні[1].
Склад і гатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Нязменныя складнікі стравы -- тварог, мука, яйкі, цукар. Часта дадаюць арэхі, карыцу і розныя, звычайныя ў пэўных мясцовасцях прыправы, паніруюць.
У яйкі ўзбітыя з цукрам дадаюць муку, тварог, дабаўкі і прыправы. Фармуюць з масы шарыкі, могуць паніраваць у сухарах або муцэ. Таксама ва ўнутр могуць дадаваць начынку, напрыклад шакаладную пасту, ягаднае або фруктовае варэнне або джэм[2][3]. Смажаць ва фрыцюры[4][5].
Падача
[правіць | правіць зыходнік]Часта прыгатаваныя пончыкі пасыпаюць цукровай пудрай і падаюць з ягаднымі соўсамі, шакаладнай пастай і джэм[6].
Зноскі
- ↑ Сладкие «одуванчики»: секрет приготовления белорусских пончиков (руск.). МИР 24. Праверана 11.04.2022.
- ↑ https://belcook.com/post/pakashtujce-smachna/
- ↑ https://cookpad.com/ru/recipes/14178178-dzmukhautsy
- ↑ https://belcook.com/post/pakashtujce-smachna/
- ↑ https://cookpad.com/ru/recipes/14178178-dzmukhautsy
- ↑ https://probelarus.by/belarus/kitchen/bel-kitchen/1507797226.html