Томас Гёрцін
Томас Гёрцін | |
---|---|
англ.: Thomas Girtin | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Thomas Girtin |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
Дата нараджэння | 18 лютага 1775[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 9 лістапада 1802[1][3] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Гёрцін, То́мас Герцін (англ.: Thomas Girtin; 18 лютага 1775 — 9 лістапада 1802) — англійскі мастак, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы акварэлі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Томас Гёрцін нарадзіўся ў Саўтуарку ў 1775 годзе. Нашчадак (па бацьку) уцекачоў з Францыі гугенотаў. Яго бацька памёр, калі Томас быў яшчэ дзіцем. Яго маці выйшла замуж за містэра Ваана, мадэльера. Вучыўся, як і Цёрнер, у Томаса Молтана, а таксама Эдуарда Дэеса. Разам з Тэрнерам, з якім Герцін быў у сяброўскіх адносінах, зарабляў размалёўваннем старажытных гравюр. З 1794 г. работы Гёрціна выстаўляліся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. Замалёўкі пейзажаў і архітэктурных збудаванняў працы Гёрціна хутка атрымалі прызнанне. Ён распачаў некалькі паездак па розных рэгіёнах Англіі, а на мяжы 1801—1802 гадоў правёў амаль паўгода ў Парыжы, пакінуўшы серыю акварэляў і алоўкаў, якія ён па вяртанні ў Лондан перавёў у гравюры, якія склалі зборнік «Дваццаць відаў Парыжа» (Twenty Views in Paris and its Environs). Памёр у сваёй студыі за мальбертам (меркавана ад туберкулёзу). У 1800 годзе Гёрцін ажаніўся з Мэры Эн Барэт, шаснаццацігадовай дачкой заможнага гарадскога ювеліра.
Зноскі
- ↑ а б Thomas Girtin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 19 ліпеня 2023.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 20 ліпеня 2023.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/thomas-girtin-1775 Праверана 28 кастрычніка 2024.