Тракай
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Трака́й (літ.: Trakai, беларуская назва — Тро́кі[2]) — горад у Літве, паміж Троцкімі азёрамі. Адміністрацыйны цэнтр Троцкага раёна Віленскага павета. Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Трокі былі заснаваныя ў ХІІ стагоддзі. У XIV—XV стагоддзях яны сталі значным палітычным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыяй вялікіх князёў — з 1320 года Гедзіміна, з 1341 года Кейстута, потым Вітаўта. Апошні перасяліў сюды караімаў, якія жывуць у горадзе і цяпер. У 1409 годзе Трокі атрымалі гарадскія правы, у 1413—1795 гадах горад быў цэнтрам Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Трокі перайшлі да Расійскай імперыі. Да 1920 года горад знаходзіўся ў складзе Віленскай губерні. Затым Трокі на некаторы час апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920—1922), потым належалі да Польшчы, а з кастрычніка 1939 года перайшлі да Літвы.
Старая частка горада (да XV стагоддзя) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэшткі замка ХІІІ стагоддзя
- Тракайскі замак
- Касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі ў стылі барока)
- Руіны кляштара бернардзінцаў (ХVІІ—ХVІІІ стагоддзі)
- Кінеса — храм караімаў (ХVІІІ стагоддзе)
- Палац Тышкевічаў (1896)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Абрагам бен Ёшыягу (1626—1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар
- Іосіф Іпалітавіч Жылінскі (1834—1916) — геадэзіст
У сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваныя грамадска-палітычны дзеяч Міхал Ромер (1778—1853) з жонкай, грамадскі дзеяч i мастак Эдвард Ян Ромер (1806—1878) з другой жонкай, мастак Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897).
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Дом у Тракаі
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Івана-Франкоўск, Украіна (9 лістапада 2006)[7][8][…]
- Авола[d], Італія (2015)[7][9]
- Ака, Ізраіль (2015)[7][9]
- Аланья[d], Турцыя (2006)[7][9][…]
- Бернбург, Германія
- Борнэ[d], Нідэрланды
- Гміна Гіжыцка, Польшча (2013)[7][9]
- Гіжыцка, Польшча (2005)[7][9]
- Казах, Азербайджан (2017)[7][9]
- Кашалін, Польшча (2019)[10][9]
- Луцк, Украіна (2010)[7][11][…]
- Ліда, Беларусь (2008)[7]
- Мальбарк, Польшча (1997)[7][9]
- Мцхета, Грузія (2014)[7][9]
- Новы Сонч, Польшча (1998)[9]
- Полацк, Беларусь (2004)[7]
- Райнэ, Германія (1996)[7][9][…]
- Тыргавіштэ, Румынія[12]
- Шэнебек[d], Германія (3 чэрвеня 2022)[7][9][…]
- Яварыў, Украіна
- лен Вестра-Гёталанд, Швецыя (2014)[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 667.
- ↑ Трака́й // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 649. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.trakai.lt/index.php?813797980
- ↑ http://www.mvk.if.ua/news/4114/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://www.trakai.lt/gyventojams/tarptautinis-bendradarbiavimas/miestai-partneriai/631
- ↑ https://www.koszalin.pl/pl/page/miasta-partnerskie
- ↑ https://www.lutskrada.gov.ua/en/pages/pobratymy-lutska
- ↑ http://www.pmtgv.ro/anexaHCL110-2014.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Трокі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 667—668. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Трака́й; Тро́кі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 499; 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трака́й // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 137. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Troki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 485.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тракай