Трыбаэлектрычнасць
Выгляд
Трыбаэлектрычнасць (ад грэч. tribē — трэнне) — узнікненне электрычных зарадаў пры трэнні.
Вядома з старажытнасці, напрыклад, электрызацыя бурштыну. Пры трэнні між сабой дыэлектрыкаў дадатна электрызуецца той з іх, у якога большая дыэлектрычная пранікальнасць. Металы пры трэнні аб дыэлектрык электрызуюцца адмоўна.
З'ява трыбаэлектрычнасці можа выклікаць непажаданае памнажэнне статычных зарадаў, якое ліквідуецца выкарыстаннем зазямлення або разраднікаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 303. — 656 с.: іл., карты.