Трыскайдэкафобія
Трыскайдэкафо́бія (ад стар.-грэч.: τρεισ — «3», καί — «і», δεκα — «10» і φόβος — «страх», «фобія») — боязь ліку 13; гэты забабон звязаны з бояззю пятніцы 13, вядомай таксама як параскевідэкатрыяфобія.
Тэрмін «трыскайдэкафобія» ўпершыню ўжыў Айседор Корыят у сваёй кнізе Abnormal Psychology[1].
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Існуе памылковае меркаванне, што найранейшыя згадкі пра лік 13 як нешчаслівы сустракаюцца ў вавілонскім зводзе законаў Хамурапі (каля 1780 да н.э.), у якім нібыта прапушчаны трынаццаты закон. Насамрэч гэты кодэкс не меў нумарацыі, а ў перакладзе Л. В. Кінга 1910 года прапушчаны адзін пункт:
Калі гандляр скончыў (свой) лёс (т. б. сканаў), пакупнік павінен атрымаць кампенсацыю ў, напрыклад, пяціразовым памеры з маёмасці прадаўца.
Іншыя пераклады Кодэксу Хамурапі ўключаюць гэты 13-ы артыкул[2].
Паводле вераванняў некаторых хрысціян лічыцца, што на Апошняй вячэры 13-м чалавекам за сталом сядзеў Іуда, які здрадзіў Ісусу[3]. Аднак у Бібліі нічога не сказана пра парадак, у якім апосталы сядзелі за сталом. Да таго ж лік 13 не з’яўляецца нешчаслівым у іўдахрысціянскай традыцыі. Так, кніга Зыход пералічвае трынаццаць атрыбутаў міласэрнасці Божай[4]. Некаторыя хрысціянскія цэрквы таксама ўжываюць гэтыя 13 атрыбутаў у сваіх набажэнствах.
Магчыма, трыскайдэкафобія была вядомая таксама і вікінгам. Лічыцца, што ў пантэоне нарвежскіх багоў Локі быў 13-м. Дакладней, ён быў адным з арганізатараў забойства Бальдра і быў 13-м госцем на яго пахаванні[5]. Магчыма, адсюль паходзіць прымха, паводле якой з 13 чалавек, што сабраліся разам за абедзенным сталом, адзін абавязкова памрэ ў наступным годзе.
Старажытныя персы верылі, што дванаццаць задыякальных сузор’яў кантралявалі месяцы года, і кожнае з іх кіравала Зямлёй цягам 1000 гадоў. Пасля сканчэння перыяду ўсіх кіраванняў зямля і неба знікнуць у хаосе. Таму ў персаў лік 13 атаясамліваецца з хаосам, і па традыцыі яны праводзяць трынаццаты дзень паводле іранскага календара па-за хатамі, каб не прыцягваць няўдачу.
У пятніцу, 13 кастрычніка 1307 года французскі кароль Філіп IV аддаў загад на арышт усіх тампліераў. У XX стагоддзі гэты факт стаў вельмі папулярным для абгрунтавання «нешчаслівасці» пятніцы 13.
У 1881 уплывовыя жыхары Нью-Ёрка на чале з ветэранам Грамадзянскай вайны капітанам Уільямам Фаўлерам вырашылі пакласці канец гэтаму і некаторым іншым забабонам. Яны стварылі абедзенны клуб пад назвай «Клуб трынаццаці». На першым пасяджэнні ў пятніцу 13 студзеня 1881 а 20:13 13 членаў клуба селі разам за стол у пакоі № 13 у памяшканні клуба. Каб трапіць у пакой, госці праходзілі пад лесвіцай і сядалі між купак рассыпанай солі. Цягам наступным 40 гадоў ва ўсёй Паўночнай Амерыцы паўсталі падобныя «клубы 13-ці». Іхняя дзейнасць актыўна асвятлялася ў прэсе, а сярод удзельнікаў клубаў былі такія вядомыя асобы, як пяць будучых прэзідэнтаў ЗША ад Чэстэра Артура да Тэадора Рузвельта.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Параскевідэкатрыяфобія — боязь пятніцы 13
- Боязь ліку 39
Зноскі
- ↑ Isador H. Coriat. Abnormal Psychology. — Read Books. — 2008. — С. 319. — ISBN 9781409770701.
- ↑ Hammurabi. Hammurabi, The Code of Hammurabi [2250 BC] (англ.)(недаступная спасылка). The Online Library of Liberty. Library of Liberty (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 4 чэрвеня 2014.
- ↑ Cecil Adams. Why is the number 13 considered unlucky? (англ.). The Straight Dope (27 лістапада 2012).
- ↑ Ronald L. Eisenberg. The 13 Attributes of Mercy (англ.)(недаступная спасылка). My Jewish Learning (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 4 чэрвеня 2014.
- ↑ Oberon Zell-Ravenheart. Companion for the Apprentice Wizard. — Career Press, 2006. — С. 200.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lachenmeyer, Nathaniel. 13: The Story of the World’s Most Popular Superstition. — New York, 2004. — ISBN 1-56858-306-0.
- Julian Havil. Nonplussed: Mathematical Proof of Implausible Ideas. — Princeton University Press, 2007. — С. 152. — ISBN 0-691-12056-0.
- O’Neil, Daniel. Fear of 13: Tales over dinner. — 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыскайдэкафобія
- MathWorld (англ.)