Перайсьці да зьместу

Уніён Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уніён
Поўная назва 1. FC Union Berlin e. V.
Заснаваны 1906
Горад Бэрлін, Нямеччына
Стадыён Ан дэр Альтэн Фёрштэрай
Умяшчальнасьць: 18 432
Прэзыдэнт Дырк Цынглер[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-union-berlin.de (ням.)​ (анг.)

«Уніён» (па-нямецку: Union) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліна. Заснаваны ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія». Фіналіст Кубка Нямеччыны (2001).

За часам халоднае вайны «Ўніён» месьціўся ва Ўсходнім Бэрліне таму браў удзел у розыгрышах чэмпіянату НДР. Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны далучыўся да агульнанямецкай клюбнай структуры ў 1990 годзе[1]. З 2009 па 2019 гады клюб быў сталым удзельнікам Бундэсьлігі 2, якая ёсьць другім дывізіёнам клюбнага футболу краіны. У 2019 годзе «Ўніён» прасунуўся ў Бундэсьлігу ўпершыню ў сваёй гісторыі. У 2022 годзе клюб браў удзел у кваліфікацыйных раўндах Лігі Эўропы.

Па стане на 2022 год, «Уніён» налічвае 45 тысяч афіцыйных сябраў клюбу[2]. Вядомы сваёй заўзятарскай супольнасьцю[3]. У часы падзелу Нямеччыны галоўнае супрацьстаяньне клюб меў з бэрлінскім «Дынама», якое асацыявалася з службай бясьпекі Штазі. Не зважаючы на тое, што іншым буйным клюбам Бэрліну на сёньня ёсьць «Гэрта», асаблівага супрацьстаяньня паміж камандамі бракуе.

Клюб быў закладзены ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія» і базаваўся ў бэрлінскім раёне Обэршэнэвайдэ, які на той час быў яшчэ прадмесьцем. У 1910 годзе назва была зьмененая на «Ўніён 06». У тыя часы каманда была адной зь вядучых у Бэрліне, рэгулярна перамагаючы ў мясцовых чэмпіянатах і спаборнічаючы на нацыянальным узроўні. Гэтак «Уніён» прасунуўся ажно да фіналу чэмпіянату Нямеччыны 1923 году, дзе яны саступілі «Гамбургу» зь лікам 0:3.

Ад пачатку клюб асацыяваўся з працоўнай клясай, у той час большасьць бэрлінскіх клюбаў мелі паходжаньне зь сярэдняе клясы, як то «Вікторыя», «Бляў-Вайс», БСФ-92 і «Тэніс Барусія». Як мяркуецца, у тыя часы зьявіўся клюбны вокліч — «Жалезны зьвяз!» (ням. Eisern Union!), які дасюль шырока ўжываецца заўзятарамі клюбу[4].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Фрэдэрык Рэнаў 1992
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Кевін Фогт 1991
4 Сьцяг Партугаліі Аб Дыёгу Лейтэ 1999
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Данілё Духі 1998
7 Сьцяг Бэльгіі Нап Ёрбэ Вэртэсэн 2001
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Рані Хэдыра 1994
9 Сьцяг Харватыі Нап Іван Пртаін 1996
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Кевін Фолянд 1992
11 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Чон Ву-Ён (ар. Штутгарт) 1999
13 Сьцяг Вугоршчыны ПА Андраш Шэфэр 1999
14 Сьцяг Аўстрыі Аб Леапольд Квэрфэльд 2003
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Том Ротэ 2004
16 Сьцяг Нямеччыны Нап Бэнэдыкт Голербах 2001
17 Сьцяг ЗША Нап Жардан Сыбачо 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Харватыі Аб Ёсіп Юранавіч 1995
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Янік Габэрэр 1994
20 Сьцяг Славаччыны ПА Ласла Бэнэш 1997
21 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Скарке 1996
23 Сьцяг Сэрбіі Нап Андрэй Іліч (ар. Ліль) 2000
24 Сьцяг Даніі ПА Робэрт Скоў 1996
25 Сьцяг Нямеччыны Бр Карл Кляўс 1994
26 Сьцяг Гвадэлюпы Аб Жэром Русіён 1993
28 Сьцяг Аўстрыі Аб Крыстафэр Трымэль (капітан) 1987
29 Сьцяг Францыі ПА Люка Тузар 1997
36 Сьцяг Нямеччыны ПА Алёша Кемляйн 2004
37 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Шволяў 1992
39 Сьцяг Нямеччыны Бр Янік Штайн 2004
45 Сьцяг Нямеччыны Нап Давід Прой 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]