Фабіу Куэнтран
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Фабіу Алешандры да Сілва Куэнтран | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 сакавіка 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца, левы вінгер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фабіу Алешандры да Сілва Куэнтран[3] або Фабіу Каэнтрау (парт.: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нар. 11 сакавіка 1988, Віла-ду-Конды, Партугалія) — партугальскі футбаліст, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2017).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Рыу Аві»
[правіць | правіць зыходнік]Першым прафесійным клубам Фабіу стаў «Рыу Аві» з роднага горада Віла-ду-Конды, з якім Куэнтран заключыў кантракт перад сезонам 2004/05. Дэбютаваў у вышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 года ў сямнаццацігадовым узросце, усяго ў першым сезоне правёў 3 гульні. Паводле вынікаў чэмпіянату «Рыу Аві» заняў апошняе 16-е месца і вылецеў у другую лігу. У наступным сезоне 2005/06 Куэнтран стаў іграком асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 галы. У лютым 2007 года правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле вынікаў якой Жазэ Маўрынью аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста і паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтрана[4].
«Бенфіка»
[правіць | правіць зыходнік]У тым жа міжсезонні 2007 года заключыў шасцігадовы кантракт з «Бенфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні і ў студзені 2008 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб вышэйшай лігі «Насьянал».
У ліпені 2008 года быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[5]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, здзелка не была здзейснена, і Куэнтран на правах арэнды перайшоў у клуб другой іспанскай лігі «Рэал Сарагоса»[6]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алавес» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 года вярнуўся ў Партугалію і на правах арэнды правёў палову сезона ў родным «Рыу Аві».
«Рэал Мадрыд»
[правіць | правіць зыходнік]5 ліпеня 2011 года быў набыты мадрыдскім «Рэалам» за 30 мільёнаў еўра[7]. Першапачаткова трывала гуляў у складзе мадрыдцаў, але пазней, пасля прыходу на пасаду трэнера Карла Анчэлоці, стаў радзей з’яўляцца на полі.
Улетку 2015 года «Рэал» меў намер аддаць абаронцу ў арэнду, на Куэнтрана прэтэндавала шмат замежных клубаў. 26 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фабіу на правах арэнды ў французскі клуб «Манака»[8]. Улетку 2016 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рэал». У сезоне 2016/17 разам з «Рэалам» выйграў Лігу чэмпіёнаў і чэмпіянат Іспаніі, аднак пры гэтым згуляў толькі ў 6 матчах ва ўсіх турнірах.
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2017 года быў арандаваны лісабонскім «Спортынгам»[9]. У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэалам», вярнуўся ў «Рыу Аві»[10]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. У ліпені 2019 года быў блізкі да пераходу ў ПАОК, аднак у выніку адмовіўся з-за сямейных абставін[11].
У студзені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак у кастрычніку 2020 падпісаў новы аднагадовы кантракт з «Рыу Аві»[12]. Па заканчэнні сезона 2021/22 паўторна завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2007 года ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце свету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.
Пасля таго, як Фабіу дасягнуў пахвалы ў «Бенфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам з ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка Партугальскай лігі (2): 2010, 2011
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2012, 2017
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2014, 2017
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2014
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2014, 2016
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2018
Зноскі
- ↑ FABIO COENTRAO alexandre silva // Argentine Soccer Database
- ↑ Fabio Coentrao // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Биеннале юниорского футбола. sports.ru
- ↑ «Фейеноорд» взял в аренду Коэнтрау. sports.ru
- ↑ Coentrão Joins Zaragoza On Loan Архівавана 3 жніўня 2008.. Goal.com
- ↑ «Бенфика» продала Куэнтрана в «Реал» за € 30 млн Архівавана 8 ліпеня 2011.. championat.com
- ↑ «Монако» объявил об аренде Коэнтрау. by.tribuna.com
- ↑ «Спортинг» арендовал Коэнтрау у «Реала». by.tribuna.com
- ↑ Коэнтрау вернулся в свой родной «Риу Аве». by.tribuna.com
- ↑ Переход Коэнтрау в ПАОК сорвался из-за семейных обстоятельств. by.tribuna.com
- ↑ Экс-защитник «Реала» Коэнтрау вернулся в «Риу Аве». Он пропустил прошлый сезон. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фабіу Куэнтран
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Віла-ду-Конды
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
- Ігракі ФК Рыу Аві
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Насьянал Фуншал
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Манака
- Ігракі ФК Спортынг Лісабон