Перайсьці да зьместу

Формула-4

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гонка на аўтамабілях Формулы-4 (2024)

Фо́рмула-4, скарочана Ф4 — катэгорыя гонак з адкрытымі коламі для моладзі, заснаваная ў 2013 року як пераходны этап між картынгам і Формулай-3. Гэта не сусьветны чэмпіянат, а некалькі рэгіянальных ці нацыянальных спаборніцтваў, якія павінны адпавядаць адзіным правілам і патрабаваньням. Усе рухавікі мусяць мець аб’ём 1600 см³ і максымальную магутнасьць 160 к. с. (120 кВт), што вышэй, чым у Формуле Форд, ды меней, чым у Формуле Рэно. Мэтай было зрабіць таньнейшым кошт удзелу ў формульных гонках, паколькі ў той час пачаўся заняпад катэгорыі Формулы-3 менавіта праз высокія кошты і альтэрнатыўныя магчымасьці трапіць у Формулу-1.

Дапушчаныя для ўдзелу чатыры вытворцы шасі: Tatuus, Mygale, Dome і Ligier. Паколькі Формула-4 ёсьць першым этапам пасьля картынгу на шляху да Формулы-1, дык яна мае найпавольнейшыя аўтамабілі ў параўнаньні з усімі вышэйшымі сэрыямі. Яны разьвіваюць максымальную хуткасьць каля 240 км/г. Для параўнаньня: час праходжаньня хуткага кола на Сыльвэрстоўне для аўтамабіляў Формулы-4 складае 2:01,651 хв, а для аўтамабіляў Формулы-1 — 1:26.720 (абодва паказьнікі 2023 року).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]