Перайсці да зместу

Ханс Гудэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханс Гудэ
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні букмал: Hans Fredrik Gude
Дата нараджэння 13 сакавіка 1825(1825-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1903(1903-08-17)[1][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Betsy Gude[d][6]
Дзеці Nils Gude[d], Ove Gude[d], Erik Anker Gude[d] і Agnes Charlotte Gude[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Андрэас Ахенбах[5], Іаган Вільгельм Шырмер[5] і Ёханес Флінта[5]
Уплыў на Julius Runge[d], Charlotte von Krogh[d], Otto Lämmerhirt[d], Morten Müller[d][7], Stanislaus von Kalckreuth[d][5], Крысціян Крог[5], Eilif Peterssen[d][5], Hans Dahl[d][5], Otto Sinding[d][5], Marcus Grønvold[d][5], Carl Frithjof Smith[d][5], Frits Thaulow[d][5][8] і Hans Thoma[d][8]
Член у
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа ордэн Палярнай зоркі ордэн Чырвонага арла 3-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс Фрэдрык Гудэ (нарв.: Hans Fredrik Gude; 13 сакавіка 1825, Осла — 17 жніўня 1903, Берлін) — нарвежскі мастак-пейзажыст і марыніст рамантычнага кірунку, які шмат гадоў працаваў у Германіі, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы.

Х. Ф. Гудэ вучыўся маляванню ў 1838—1841 гадах у Каралеўскай мастацкай школе ў Осла пад кіраўніцтвам Ёханеса Флінта, затым з 1841 года ў Дзюсельдорфе, у Андрэаса Ахенбаха. У 1842 годзе Гудэ паступіў у Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў Іагана Вільгельма Шымера. Скончыў навучанне ў 1846 годзе і сумесна са сваім сябрам нарвежскім мастаком Адольфам Тыдэмандам з’ехаў на радзіму. У 1848—1850 гадах пражываў у Осла, потым вярнуўся ў Дзюсельдорф. У 1852 годзе работы Ханс Гудэ былі адзначаны залатым медалём Берлінскай акадэміі мастацтваў.

З 1854 года Ханс Гудэ — прафесар Дзюсельдорфскай акадэміі (па класе пейзажа). У 1861 годзе Гудэ на час адмовіўся ад выкладчыцкай працы і ў 1862—1864 гадах пражываў у мястэчку Бетвс-і-Каед, на поўначы Валіі. У 1864—1870 гадах Гудэ ўзначаліў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ, затым выкладаў як прафесар пейзажны жывапіс у той жа Акадэміі (у 1874—1880 гадах). У 1880 годзе пераехаў у Берлін, дзе пражываў у свайго зяця, скульптара Ота Лесінга, і выкладаў у Берлінскай Акадэміі (у 1880—1901 гадах). Член сената Берлінскай Акадэміі мастацтваў.

Пахаваны на Спаскіх могільніках у Осла.

Зноскі

  1. а б Hans Fredrik Gude
  2. Hans Fredrik GudeOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Hans Gude // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #116908629 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  6. Hans Fredrik Gude // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Morten Müller Праверана 21 верасня 2020.
  8. а б RomantikVandenhoeck & Ruprecht, 2012. — ISSN 2246-2945; 2245-599X Праверана 9 жніўня 2023.