Хойрыгер
Выгляд
Хойрыгер (ням.: Heuriger — «сёлетні») — аўстрыйскае маладое віно, а таксама назва традыцыйных ва ўсходняй частцы Аўстрыі (Вене, Ніжняй Аўстрыі і Бургенландзе) піцейных устаноў, якія прапануюць маладое віно на разліў. Права продажу віна ўласнай вытворчасці на разліў без адмысловай ліцэнзіі рэгулюецца ў Аўстрыі цыркулярам, падпісаным ў 1784 годзе імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Іосіфам II. У Вене шмат хойрыгераў размешчана ў Грынцынге (Дзёблінг).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хойрыгер
- http://www.heurigenkalender.at/english/default.htm Архівавана 21 жніўня 2011.
- Austria Baedeker Guide (англ.)
- Венскі хойрыгер на сайце wien.info Архівавана 2 лютага 2012.