Хуан Грыс
Хуан Грыс | |
---|---|
ісп.: Juan Gris | |
Імя пры нараджэнні | José Victoriano González-Pérez |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1927[1][2][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік, сцэнограф, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | нацюрморт |
Вучоба | Мадрыдская школа мастацтваў і рамёстваў |
Мастацкі кірунак | кубізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуáн Грыс (ісп.: Juan Gris, сапраўднае імя ісп.: José Victoriano González-Pérez, 23 сакавіка 1887, Мадрыд — 11 мая 1927, Булонь-Біянкур) — іспанскі мастак і скульптар, адзін з заснавальнікаў кубізму.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Мадрыдскай школе мастацтваў і рамёстваў, супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі. У ранніх працах адчувальна ўплыў мадэрну. У 1906 г., адразу пасля заканчэння вучобы ў Мадрыдзе пераехаў у Парыж, доўгі час жыў на Манмартры ў Бато-Лавуары; пазнаёміўся з Мацісам, Мадыльяні (які напісаў яго партрэт, 1915), Лежэ, Пабла Пікаса і Бракам, а таксама з паэтам Максам Жакобам. Асноўны жанр яго жывапісу — нацюрморт. Першая і адна з найбольш удалых маляўнічых прац Грыса — «Амаж Пікаса» — была выстаўлена ў 1912 г. у Барселоне. У 1914—1918 гадах эвалюцыянаваў ад аналітычнага кубізму да сінтэтычнага. Першая персанальная выстаўка Грыса адбылася ў 1919 у Парыжы, за ёй рушылі ўслед экспазіцыі ў Берліне (1923) і Дзюсельдорфе (1925).
У 1922—1924 супрацоўнічаў з Сяргеем Дзягілевым і яго балетнай трупай, займаўся кніжнай ілюстрацыяй (кнігі Апалінера, Рэвердзі, Уідобра). Выкарыстоўваў гуаш і акварэль, эксперыментаваў з тэхнікай калажу (з 1913). Сябраваў з П'ерам Рэвердзі, Г. Стайн.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Мужчына ў кафэ. 1914. Нью-Ёрк
-
Жалюзі. 1914. Галерэя Тэйт. Лондан
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Нацюрморт з гітарай, кнігай і газетай» (1919, Мастацкі музей, Базель)
- «Шахматная дошка» (Музей сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк)
- «Бутэлька і ваза для садавіны» (1919, Музей Тысена-Барнемісы, Мадрыд)
- «Акно мастака» (1925, Мастацкі музей, Балтымар)
Зноскі
- ↑ а б Juan Gris
- ↑ а б Juan Gris — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Juan Gris // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б The Fine Art Archive
- ↑ Juan Gris // Encyclopædia Britannica Праверана 3 чэрвеня 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Apollinaire G. Juan Gris// Apollinaire G. Oeuvres en prose complètes. II. Paris: Gallimard, 1991, p. 39-41
- Kahnweiler D.H. Juan Gris, sa vie, son œuvre, ses écrits. Paris: Gallimard, 1946 (переизд. 1969, англ. изд.: Juan Gris, his life and work. New York: H.N. Abrams, 1946)
- Juan Gris. New York: Skira, 1958
- Jackson Martín R. Juan Gris. Barcelona: Ediciones Polígrafa, 2005
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуан Грыс.
- Працы ў музеях свету
- Працы on line Архівавана 13 сакавіка 2007.
- Біяграфія (ісп.) Архівавана 13 жніўня 2009.
- Біяграфія (англ.)