Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Слуцак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 27.53361° у. д.Каардынаты: 53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 27.53361° у. д. |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Рынку пры пачатку Востраўскай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле гістарычных зьвестак, Уваскрасенская царква ў Слуцку ўжо існавала да 1483 году. У пачатку 1740-х гадоў будынак царквы згарэў.
У 1785—1787 гадох вялося будаваньне новай драўлянай царквы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1845 годзе да яе прыпісалі царкву Нараджэньня Хрыстова, у другой палове XIX ст. — Барбарынскую і Стафанаўскую могілкавыя цэрквы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1927 гозе савецкія ўлады зачынілі царкву. У пачатку 1930-х гадоў будынак царквы, перароблены пад 2-павярховы інтэрнат, згарэў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Стаяла на каменным падмурку і ў пляне мела форму выцягнутага прастакутніка. Усярэдзіне гонтавага даху ўзвышаўся купал на 8-гранным сьветлавым барабане. Ашаляваныя сьцены праразаліся вокнамі ў два ярусы (першы ярус — з кратамі). Да алтара з паўночнага боку далучалася рызьніца. Існавала трое ўваходных дзьвярэй.
Усярэдзіне мела купальнае скляпеньне. Інтэр’ер вылучаўся 3-ярусным іканастасам з 18 абразамі.
Налева ад увахода, каля агароджы, асобна стаяла драўляная званіца з чатырма званамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 6.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
- Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 6.