Перайсці да зместу

Цеплавізар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява сабакі, зробленая цеплавізарам

Цеплавізар — прылада для назірання за размеркаваннем тэмпературы доследнай паверхні. Размеркаванне тэмпературы адлюстроўваецца на дысплеі як каляровы малюнак, дзе розным тэмпературам адпавядаюць розныя колеры. Вывучэнне цеплавых відарысаў называецца тэрмаграфіяй.