Перайсці да зместу

Чакра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чакра (санскр.: चक्र, літар. «круг», «кола», «дыск») у духоўных практыках індуізму — адзін з цэнтраў сілы і свядомасці, размешчаных ва ўнутраных (тонкіх) целах чалавека. У сучасным індуізме лічыцца, што ў целе чалавека чакрам адпавядаюць розныя нервовыя спляценні і залозы. У духоўных практыках індуізму чакры (або махавыя колы, якія рэгулююць механізм цела) — гэта пункты перасячэння Надзі, па якіх у целе чалавека працякае жыццёвая энергія (Прана, Цы).

Акрамя індуізму паняцце чакр выкарыстоўваецца ў некаторых сістэмах будызму, тантрычнага сексу і ёгі, у сучасных акультных сістэмах. Згадка пра чакры ёсць і ў ісламе.

Галоўныя чакры

[правіць | правіць зыходнік]
Чакра Колер Праекцыя Галоўная функцыя Сімвал

Сахасрара, सहस्रार
белы верхавіна галавы цэласнага мыслення

Аджна, आज्ञा
фіялетавы лоб, ледзь вышэй броваў інтуіцыя, экстрасэнсорныя ўспрыманні

Вішуддха, विशुद्ध
індыга шыя мова

Анахата, अनाहत
зялёны, бірузовы, блакітны грудная клетка каханне, дабрыня

Маніпура, मणिपूर
жоўты сонейкавае спляценне інтэлектуальная дзейнасць

Свадхістхана, स्वाधिष्ठान
аранжавы, ружовы, бэзавы 3 см ніжэй пупка эмоцыі, сэксуальнасць

Муладхара, मूलाधार
чырвоны, чорны падстава хрыбетніка агрэсія