Чындуін
Выгляд
Чындуін | |
---|---|
бірм. ချင်းတွင်းမြစ် | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1100 км |
Басейн | 114 000 км² |
Расход вады | больш за 4 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Hukawng Valley[d] |
• Месцазнаходжанне | горы Кумун |
• Каардынаты | 26°26′18″ пн. ш. 96°33′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іравадзі |
• Каардынаты | 21°28′26″ пн. ш. 95°16′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іравадзі → Андаманскае мора → Індыйскі акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чындуі́н, Чындві́н (бірм.: ချင်းတွင်းမြစ်) — рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на захадзе М’янмы, правы і самы вялікі прыток ракі Іравадзі (басейн Андаманскага мора).
Даўжыня ракі каля 1100 км. Плошча вадазборнага басейна каля 114 тыс. км² (частка басейна на тэрыторыі Індыі). Вытокі ракі на заходніх схілах гор Кумун. Цячэ пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца на арашэнне. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с.
Суднаходная да вусця асноўнага прытока — ракі Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Чындуіне знаходзіцца горад Маўн’юа.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чындуін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чиндуин // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 640. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Чиндуин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чиндуин // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия (руск.)
- Chindwin River // Encyclopaedia Britannica (англ.)
- Chindwin River // MyanmarRiver Journeys (англ.)
- Chindwin River // Myanmars.NET(недаступная спасылка) (англ.)