Перайсці да зместу

Эладэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эладэя

Эладэя канадская (Elodea canadensis).
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elodea Michx. (1803)

Сінонімы
Тыпавы від
Эладэя канадская[4]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38936
NCBI  26324
EOL  35132
GRIN  g:4196
IPNI  19697-1

Эладэ́я, Вадзяная зараза[5] (Elodea) — род расін сямейства Жабнікавыя. Налічвае 18 відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Клеткі лісця эладэі назіралі з дапамогай светлавога мікраскопа, 40-кратнага аб'ектыва і 16-кратнага аб'ектыва. Поўнае павелічэнне: 640.

Расліны з вельмі доўгім галінастым сцяблом, цалкам апушчаныя ў ваду. У ніжняй частцы сцябла маюцца плаваючыя карані. Лісце дробнае, падоўжанае, пераважна ў кальчаках па 3—4. Кветкі дробныя, двухполыя, мужчынскія і жаночыя.

Экалогія і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай раслін роду з'яўляюцца ўмераныя і трапічныя паясы Амерыкі. У 19 стагоддзі эладэя канадская (Elodea canadensis) была занесена ў Еўропу і пашырылася на тэрыторыю Азіі і Аўстраліі. Вельмі хутка размнажаецца вегетатыўна. Зараснікі эладэі запаўняюць вадаёмы перашкаджаюць суднаходству і рыбалоўству, за што эладэя атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».

Зялёная маса раслін выкарыстоўваецца ў якасці корму і ўгнаення. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці акварыумных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Паводле сайта GRIN, гл. картку расліны
  4. Entry for Elodea Michx. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 21 студзеня 2012.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 81. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1).