Энергія
Энергія | |
---|---|
Вывучаецца ў | energetics[d] |
ISQ dimension | |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [1] і |
External data available at URL | data.europa.eu/euodp/en/… |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | джоўль[1][2][…], электронвольт[2] і kilogram square metre per square second[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энергія | |
---|---|
, | |
Размернасць | |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Дж |
СГС | эрг |
Эне́ргія (грэч. enérgeia — дзейнасць) — здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.
У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).
Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc², дзе c — скорасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прымаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў).
Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в International Organization for Standardization 5-20.1 // Quantities and units — Part 5: Thermodynamics — 2 — 2019. — 16 p.
- ↑ а б SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Болсун, У. М. Сацута. Энергія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 463. — 656 с.: іл., карты.
- Энергія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 129. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энергия // Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
- Болсун А. И. Энергия // Краткий словарь физических терминов (руск.) / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 404. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Наумчик В. Н. Эне́ргия // Физика: словарь-справочник для школьников (руск.) / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 435. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)