Юзэф Адрыян Масальскі
Герб «Масальскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1726 |
Памёр | 6 чэрвеня 1765 |
Род | Масальскія |
Бацькі | Міхал Юзэф Масальскі Францішка з Агінскіх |
Жонка | Антаніна з Радзівілаў |
Дзеці | Ксавэры, Алена Апалёнія |
Дзейнасьць | афіцэр |
Юзэф Адрыян Масальскі (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны літоўскі (з 1754); падпалкоўнік пяцігорскі, генэрал-маёр (1754). Кавалер ордэна Белага Арла (1761).
Трымаў Гарадзенскае (з 1748), Берніцкае, Лазьдзейскае (з 1756), Прапойскае і Вісьліцкае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Міхала Юзэфа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Ігнація Якуба, Яна Мікалая і Казімера Адрыяна.
Абіраўся паслом на соймы 1744, 1750, 1752 (ягоны маршалак), 1756, 1758, 1760, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1748 (ягоны маршалак). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфармаваньня дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, аднак заўчасная сьмерць перарвала ягоную кар’еру[2].
Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай (1730—1764), дачкой крайчага Марціна Мікалая Радзівіла. У шлюбе меў сына Ксавэрыя і дачку Алену Апалёнію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 246.
- ^ Масальскі Юзаф Андрыян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7