Ямата (перыяд)
Выгляд
Перыяд Ямата (яп.: 大和国, 250 — 710 гг.) традыцыйна вылучаецца ў гісторыі Японіі.
Першапачаткова яго вылучэнне было звязана з дзяржавай Вялікі Ва (Ямата), якая ўзгадвалася ў старажытных кітайскіх і сярэднявечных японскіх пісьмовых крыніцах і быццам бы папярэднічала ўсталяванню сучаснай дынастыі імператараў Японіі. Месцазнаходжанне цэнтру дзяржавы заўсёды было дыскусійным. Мяркуецца, што ён знаходзіўся на тэрыторыі правінцыі Ямата. Пачатак перыяду прыкладна супадае з кіраваннем міфічнага імператара Одзін-тэно і скончваецца пераносам сталіцы ў Нару.
У нашы дні ў перыяд Ямата ўключаюць перыяды Кафун (250 — 538 гг.) і Асука (538 — 710 гг.).