Перайсці да зместу

Ян Кухажэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Кухажэўскі
польск.: Jan Kucharzewski
Нараджэнне 27 мая 1876(1876-05-27)[1]
Смерць 4 ліпеня 1952(1952-07-04)[1] (76 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне каталіцтва
Член у
Адукацыя
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Кухажэўскі (польск.: Jan Kucharzewski; 27 мая 18764 ліпеня 1952 года) — польскі гісторык, юрыст, палітык, прэм'ер-міністр Каралеўства Польскага.

Выпускнік гімназіі ў Ломжы. У 1898 годзе скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, з 1906 года працаваў адвакатам. У 19071908 гадах быў выкладчыкам асноў палітыкі на факультэце гуманітарных навук Таварыства навуковых курсаў у Варшаве.

Першыя гады Першай сусветнай вайны ён правёў у Швейцарыі, дзе актыўна выступаў як журналіст. У чэрвені 1917 года вярнуўся ў Варшаву. Быў супрацоўнікам Савета Дэпартамента па палітычных пытаннях Часовай дзяржаўнай рады. Пачаў працаваць у адміністрацыі, падпарадкаванай Рэгенцкай радзе. З 26 лістапада 1917 па 27 лютага 1918 года — старшыня ўрада Каралеўства Польскага. Другі раз ён стаў прэм'ер-міністрам 2 кастрычніка 1918 года, але займаў гэтую пасаду толькі тыдзень, на гэтай пасадзе падпісаў пасланне Рэгенцкай рады ад 7 кастрычніка, якое абвяшчала аб атрыманні Польшчай незалежнасці. У міжваенны час быў дарадцам Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў Польскай Рэспублікі, затым займаўся навуковай і журналісцкай дзейнасцю. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся ў ЗША, дзе шмат разоў выступаў з антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцый. Прэзідэнт Польскага навуковага інстытута ў Нью-Ёрку (19421952). Сябар-заснавальнік Польскага навуковага таварыства за мяжой.

Як гісторык у асноўным займаўся гісторыяй Расіі і Польшчы ХІХХХ стагоддзяў. Быў членам Варшаўскага навуковага таварыства і Польскай акадэміі навук (член-карэспандэнт з 1926 года, дзейсны член з 1936 года).

Зноскі

  1. а б Jan Kucharzewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny