Ян Кішка
Герб Дуброва | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1547[1] |
Памёр | 9 ліпеня 1592[1][2] (45 гадоў) |
Род | Кішкі |
Бацькі | Станіслаў Кішка Ганны з Радзівілаў |
Дзеці | Ганна з Кішкаў[d] |
Ян Кі́шка (1552 — 26 ліпеня 1592) — дзяржаўны і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1569—1579) і падчашы вялікі літоўскі (1579—1588), староста жамойцкі (1579—1588), кашталян віленскі (з 1588).
Валодаў 70 местамі і 400 вёскамі. Быў дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Кішкаў гербу Дуброва, сын Станіслава, ваяводы віцебскага, і Ганны з Радзівілаў. У пачатку 60-х гадоў XV стагодзьдзя навучаўся ў Базылі, Цюрыху, Рыме, Нэапалі і Балёньні.
Па вяртаньні на Радзіму ў 1569—1579 гадох быў крайчым вялікім літоўскім, у 1579—1588 гадох — падчашым вялікім літоўскіх, у 1579—1588 гадох — старостам жамойцкім, з 1588 году — кашталянага віленскага.
Браў удзел у выправах Стэфана Баторыя на Маскоўскую дзяржаву. За свой кошт выставіў 400 коньнікаў і 120 чалавек пяхоты.
Заснаваў Іўеўскую арыянскую акадэмію, друкарню ў Вэнграве на Падляшшы (1570 год), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.
На арыянскіх сынодах у 1578, 1581 і 1582 гадох выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасьці[3].
Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астроскай (памерла ў 1599), не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 103. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- ^ Думін С. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 101.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія (анг.)
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1547 годзе
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1592 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Кішкі
- Старосты берасьцейскія
- Сьвецкія сэнатары Рэчы Паспалітай
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Кашталяны віленскія
- Старосты жамойцкія
- Ваяводы берасьцейскія
- Пратэстанцкія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
- Старосты быстрыцкія
- Польскія унітарыяне
- Удзельнікі Інфлянцкай вайны (бок Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага)