11 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
11 кастрычніка — дзвесце восемдзесят чацвёрты (дзвесце восемдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1138: Масіўнае землетрасенне ў Алепа (Сірыя).
- 1875: Першыя ісландскія пасяленцы прыбылі ў Вініпег (Канада).
- 1881: Жыхар штата Паўночная Дакота (ЗША) Дэвід Х’юстан (David Houston) запатэнтаваў фотастужку.
- 1887: Амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.
- 1891: У Стакгольме адчынены першы ў свеце этнаграфічны музей пад адкрытым небам «Скансен».
- 1918: Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю.
- 1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
- 1931: У СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.
- 1986: У Рэйк'явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў.
- 2006: Фільм «Лабірынт фаўна» рэжысёра Гільерма дэль Тора выйшаў у пракат у Іспаніі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1738: Артур Філіп, адмірал Каралеўскага флоту Англіі, губернатар штата Новы Паўднёвы Уэльс (пам. 31.8.1814)
- 1758: Генрых Вільгельм Матэўс Ольберс, нямецкі астраном (пам. 2.3.1840)
- 1777: Казімір П'ер Пер'е, французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (пам. 16.5.1832)
- 1803: Барэнд Карнеліс Кукук, нідэрландскі мастак
- 1835: Эрнст Сарс, нарвежскі гісторык
- 1848: Адольф Алунан, латышскі акцёр, рэжысёр, драматург (пам. 5.7.1912)
- 1878: Карл Хофер, нямецкі мастак
- 1885: Франсуа Марыяк, французскі пісьменнік (пам. 1.9.1970)
- 1891: Эдвін Дзікінсан, амерыканскі мастак
- 1913: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса (пам. 17.7.2000)
- 1924: Мелвін Уітфілд, амерыканскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён
- 1932: Дана Скот, амерыканскі матэматык
- 1942: Амітабх Бачан, індыйскі акцёр
- 1947: Лукас Пападымас, грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
- 1973: Алег Жукаў, расійскі спявак, рэп-выканаўца. (пам. 9.2.2002)
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1347: Людовік IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1424: Ян Жыжка, кіраўнік гусітаў, выдатны чэшскі палкаводзец (нар. ~1360)
- 1531: Ульрых Цвінглі, дзеяч рэфармацыі ў Швейцарыі (нар. 1.1.1484)
- 1889: Джэймс Джоўль, брытанскі фізік
- 1958: Асвальда Лічыні, італьянскі мастак
- 1963: Эдзіт Піяф, французская спявачка (нар. 19.12.1915)
- 1963: Жан Както, французскі пісьменнік, драматург
- 1965: Даратэя Ланж, амерыканскі фатограф
- 1996: Ларс Альфорс, фінскі і амерыканскі матэматык
- 2001: Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык (нар. 7.11.1918)
- 2008: Вія Артмане, латвійская актрыса
- 2008: Ёрг Хайдэр, праварадыкальны аўстрыйскі палітык
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- ААН — Міжнародны дзень дзяўчынак.
- Башкартастан — Дзень суверэнітэта.
- Панама — Дзень рэвалюцыі.
- ЗША, Ілінойс — Дзень памінання генерала Пуласкі[1].
- Дзень камінг-аўта.
- Малдова — Дзень віна.