Даўжыня цела да 230 см, вышыня ў карку да 150 см, важыць да 180 кг. Стройная танканогая жывёла, рогі кароткія з двума рэзкімі выгібамі у самцоў і ў самак; хвост даўжынёй каля 30 см, пакрыты доўгімі валасамі, без пэндзля на канцы. Афарбоўка ярка-рыжая; ззаду белая пляма («люстэрка»), галава, ногі, хвост і клубы часткова чорныя.
Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы. Засяляе саванны. Трымаецца невялікімі групамі па 5—10 галоў. Сілкуецца травой і лісцем. Аб’ект палявання.