BN
:B:N: | |
---|---|
Бяз Назвы | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр |
Рок Альтэрнатыўны рок |
Гады | 1999 - па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бяроза, Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Алесь Лютыч Павал Яноўскі Віталь Дзмiтрэвiч Зміцер Харытановіч Данiла Лях Сяргей Машковіч |
Былыя ўдзельнікі |
Максім Шолахаў Рамуальд Пазняк Алесь Зайцаў Максім Літвінец Юрась Бардоўскі Алесь Сіліцкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
BN (:B:N:, «Бяз назвы») — беларускі рок-гурт з Бярозы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурта піша гітарыст і спявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту Басовішча ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень з якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефестывалі «На скрыжаваннях Еўропы». Удзельнічалі ў якасці гасцёў на фестывалях Басовішча ў 2004—2007, 2009 гадах, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 года гурт выпусціў інтэрнэт-сінгл «Жыццё маё», які з’яўляецца адным з этапаў напісання новага альбома. У 2012 годзе, пасля працяглага часу маўчання, быў выдадзены доўгачаканы альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сябе 15 кампазіцый. Афіцыйная прэзентацыя дадзенага альбома адбылася 10 кастрычніка 2012 года канцэртам у мінскім клубе «Re:Public». Пачатак 2013 года адзначыўся прыхільнасьцю гурта да акустычнага выканання сваіх песень, выданнем акустычнага сінгла «Не трывай» і акустычным канцэртам у малой зале КЗ «Мінск» напярэдадні дня ўсіх закаханых. 17 красавіка бярозаўскі гурт прадставіў на Еўрарадыё першую частку запісанай акустычнай версіі сваіх кампазыцый, якая ўключала ў сябе 6 песень. 6 мая 2013 года гурт прымаў удзел у музычным фестывалі пад назвай «Дзень Радыё», які адбыўся ў сталічным клубе «Рэ:Паблік» і быў арганізаваны Еўрарадыё. У 2015 годзе ўбачыў свет новы студыйны альбом «Шукай сваё».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Праз сябе (2002)
- Не трывай (2004)
- Žyvie Rock'n'Roll (2006)
- Крок за крокам (2012)
- Акустыка (EP) (2013)
- PIANO (EP) (2014)
- Шукай сваё (2015)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- «Загінулым паэтам прысьвячаецца (feat. Лявон Вольскі)» (2008)
- «Жыццё маё» (2010)
- «Будзь сабой» (2011)
- «Не трывай (акустыка)» (2013)
- «Палюсы, Вяртаньне» (2013)
- «Хвалі» (2016)
Удзел у зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Дзед Мароз»
- Наша музыка 1 (2003) — «Не трывай»
- Генералы айчыннага року (2004) — «Гарады»
- Прэм’ер Тузін 2005 (West Records, 2005) — «Спіралі»
- Песьні свабоды-2 (VoliaMusic, 2006) — «Цягнік»
- Дыхаць! (2006) — «Моднікі»
- Песьні свабоды-3 (2007) — «Быў час…»
- Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Daždžami»
- НезалежныЯ (2008) — «Загінулым паэтам прысвячаецца…»
- Права маладых (2010) — «Гузік» (кавер на песню гурта Нейра Дзюбель)
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Лютыч: гітара, спеў
- Юрась Бардоўскі: гітара
- Алесь Сіліцкі: бас-гітара
- Сяргей Машковіч: тэксты
- Зміцер Харытановіч: ударныя, перкусія
Былыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Шолахаў: бас-гітара
- Рамуальд Пазняк: ударныя
- Алесь Зайцаў: бас-гітара
- Максім Літвінец: гітара
Відэакліпы
[правіць | правіць зыходнік]- «Канюшня» (2006)
- «Цягнік» (2007)
- «Дажджамі», рэж. — Р. Бвашчак, «Белсат» (2007, прэмія «Кліп-Марафон-2008» у намінацыі «Найлепшая альтэрнатыва»)
- «Крылы» (2008, зняты ў межах тэлепраекту «Выдатная сямёрка»)
- «Žyvie Rock'n'Roll» (2008)
- «Попел» (2014, прэзентаваны ў клюбе Re:Public падчас канцэрта, прысвечанага 15-годдзю гурта)
- «Вяртаньне» (2015)
Таксама існуе шэраг відэаролікаў, запісаных падчас жывых выступаў («Табе ўсё мала», «Дзяўчына», «Загінулым паэтам прысвячаецца» ды іншыя).
Зноскі
- ↑ Шульц, Міра. Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г.Ш. «B.N.» («Biaz Nazvy») // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 49–50. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]BN на Вікісховішчы |