GNU Bazaar
GNU Bazaar | |
---|---|
Тып | размеркаваная сістэма кіравання версіямі[d] |
Распрацоўшчык | Canonical Group Limited[d], Праект GNU[1] і John Arbash Meinel[d] |
Напісана на | Python, Pyrex[d] і C |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 26 сакавіка 2005 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GNU GPL 2.0+[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
GNU Bazaar — гэта размеркаваная кліент-серверная сістэма кіравання версіямі, спансуецца кампаніяй Canonical.
Bazaar можа выкарыстоўвацца адным распрацоўшчыкам, які працуе над некалькімі галінамі лакальнага кантэнту, або камандамі, якія супрацоўнічаюць у сетцы.
Bazaar напісаны на мове праграмавання Python і мае пакеты для асноўных дыстрыбутываў Linux, Mac OS X і Microsoft Windows. Bazaar з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем і часткай праекта GNU.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Каманды Bazaar падобныя на каманды CVS або Subversion. Новы праект можа быць створаны без сервера шляхам выкліку bzr init
у каталогу, версіямі якога распрацоўшчык жадае кіраваць.[4]
У адрозненне ад цалкам размеркаваных сістэм кантролю версій, якія не выкарыстоўваюць галоўны сервер, Bazaar падтрымлівае працу як з серверам, так і без яго. Абодва метады можна адначасова выкарыстоўваць з адным праектам. Вэб-сайты Launchpad і SourceForge прадастаўляюць бясплатны хостынг для праектаў, якія кіруюцца Bazaar.
Bazaar падтрымлівае працу з іншымі сістэмамі кантролю версій.[5] Гэта дазваляе карыстальнікам іншай сістэмы (напрыклад, Subversion[6]), уносіць лакальныя змены і фіксаваць іх у Bazaar, а таксама захоўваць іх у іншай сістэме. Доступ толькі для чытання таксама магчымы для Git[7] і Mercurial[8]. Bazaar таксама дазваляе ўзаемадзейнічаць з іншымі сістэмамі (такімі як CVS, Darcs, Perforce) праз імпарт і экспарт гісторыі змен.[9]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2005 года Марцін Пул, распрацоўшчык, які раней разглядаў шэраг сістэм кантролю версій у сваіх выступах і ў вэб-блогу, абвясціў, што ён быў наняты кампаніяй Canonical і атрымаў задачу пабудаваць новую размеркаваную сістэму кантролю версій.[10] Вэб-сайт і спіс рассылкі былі створаны ў сакавіку 2005 года, а версія 0.0.1 была выпушчана 26 сакавіка 2005 года.
Версія 1.0 Bazaar была выпушчана ў снежні 2007 г. У лютым 2008 года Bazaar стаў часткай праекта GNU. У красавіку 2012 года Марцін Пул пакінуў Canonical, і тэмп развіцця праекта запаволіўся.[11] У сакавіку 2013 года ў спісе рассылкі GNU Emacs пачалася дыскусія аб тым, ці эфектыўна па-ранейшаму падтрымліваецца Bazaar і ці варта Emacs перайсці на іншую сістэму кіравання версіямі.[12] У студзені 2014 года Эрык Рэйманд прапанаваў пераход GNU Emacs з Bazaar на сістэму кантролю версій git.[13] Гэты пераход быў завершаны ў лістападзе 2014 года.[14] Гэтак жа праект Bugzilla перайшоў з Bazaar на git у сакавіку 2014 г. па некалькіх прычынах, адной з якіх было ўражанне, што Bazaar амаль мёртвы.[15]
Апошняя версія Bazaar (2.7.0) была выпушчана ў лютым 2016 г.[16]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bazaar is now a GNU project — 2008.
- ↑ 2.7.0 released — 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ http://wiki.bazaar.canonical.com/Welcome
- ↑ bzr man page . Архівавана з першакрыніцы 23 May 2009. Праверана 22 January 2009.
- ↑ Vernooij. BzrForeignBranches(недаступная спасылка) (15 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 7 June 2007. Праверана 21 чэрвеня 2007.
- ↑ Vernooij. BzrForeignBranches/Subversion (7 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 June 2007. Праверана 21 чэрвеня 2007.
- ↑ bzr git support plugin in Launchpad . Архівавана з першакрыніцы 26 September 2006. Праверана 4 August 2006.
- ↑ The Bazaar Hg Plugin in Launchpad . Архівавана з першакрыніцы 26 September 2006. Праверана 4 August 2006.
- ↑ fastimport documentation(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 December 2016. Праверана 6 January 2010.
- ↑ Pool. sourcefrog: A beginning(недаступная спасылка) (1 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 23 мая 2008.
- ↑ Corbet. Bazaar on the slow track . LWN.net (11 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 March 2016. Праверана 14 лістапада 2012.
- ↑ On the subject of Git, Bazaar, and the future of Emacs development . emacs-devel (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 June 2016. Праверана 30 March 2013.
- ↑ bzr is dying; Emacs needs to move . emacs-devel (1 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 January 2017. Праверана 10 January 2014.
- ↑ Emacs git conversion is done . Архівавана з першакрыніцы 5 January 2017. Праверана 28 November 2014.
- ↑ Bugzilla:Migrating to git - MozillaWiki (19 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 September 2016. Праверана 20 April 2014.
- ↑ Wilbur. 2.7.0 released . Canonical (15 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2016. Праверана 17 February 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Man-старонка для GNU Bazaar (англ.)