Game Boy
Распрацоўшчык | Nintendo Research & Development 1[d] |
---|---|
Вытворца | Nintendo |
Тып | Партатыўная гульнявая сістэма |
Пакаленне | Чацвёртае |
Дата выхаду |
21 красавіка 1989 жнівень 1989 1990 |
Прададзена штук | 118 690 000[2] |
Носьбіт | картрыджы Game Boy |
ЦП | Sharp SM83[d][3][4][…] |
Бэстсэлер | Pokémon Red / Green / Blue Version[1] |
Папярэднік | Game & Watch |
Паслядоўнік | Game Boy Color |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Game Boy (яп.: ゲームボーイ Гэ:му Бо:й) — шэраг партатыўных гульнявых прылад, распрацаваных і вырабленых Nintendo.
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Першы Game Boy быў выпушчаны яшчэ ў 1989 годзе, як дадатак да серыі вядомых кішэнных гульняў Nintendo Game & Watch (вядомыя ў СССР клонамі пад назвамі «Ну, пачакай!», «Тайны акіяану» і інш.) Гэта была першая папулярная партатыўная гульнявая сістэма, і многія кампаніі спрабавалі паўтарыць поспех Game Boy, але нікому не ўдалося зрабіць гэтага.
Сакрэт поспеху быў просты толькі з аднаго боку: чорна-белы мініятурны экран 160×144 пікселяў, стэрэагук на чатыры каналы і функцыя GameLink. А з другога — моцная піяр-кампанія і прадуманая коштавая палітыка.
Усякі раз, калі з нейкіх прычын подажы Game Boy змяньшаліся, Nintendo выпускала новыя разнавіднасці Game Boy, каб зноў павялічыць продажы. Такім чынам, у лістападзе 1996 года з’явіўся Game Boy Pocket, які быў меншы памерамі на 30 %, чым папярэднік, але з экранам большага памеру і толькі дзвюма батарэйкамі AAA. Пазней быў выпушчаны Game Boy Color з каляровым экранам, потым Game Boy Advance.
Мадэлі шэрагу
[правіць | правіць зыходнік]- Game Boy (1989)
- Game Boy Pocket (1996)
- Game Boy Light (Красавік 1998)
- Game Boy Color (Кастрычнік 1998)
- Game Boy Advance (2001)
- Game Boy Advance SP (2003)
- Game Boy Micro (2005)
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Працэсар: Sharp LR35902 DMC-CPU[5], 8-разрадны (моцна спрошчаны варыянт Zilog Z80[6] вытворчасци Sharp), на тактавай частаце 4,194304 МГц
- Памяць:
- Асноўная памяць: 64 кбіт (8 Кб)
- Відэапамяць: 64 кбіт (8 Кб)
- Памер экрану: 2,6" (66 мм)
- Разрозненне: 160×144 пікселяў
- Максімальная колькасць спрайтаў: 40, але не больш за 10 у адным радку
- Памеры спрайтаў: 8×16 альбо 8×8 пікселяў
- Гарызантальная разгортка: 9198 кГц
- Вертыкальная разгортка, 59,73 Гц
- Гук: 4-канальны, стэрэа
- Сілкаванне: DC3V 0,7 Вт — 4 элементы тыпу AA
- Памеры: 124×76×23 мм
- Вага (з элементамі сілкавання): 394 г
- Мін/макс ёмкасць картрыджу: 256 кбіт — 4 Мбіт (32-500 Кб)
Аксэсуары
[правіць | правіць зыходнік]- Game Boy Pocket Sonar — прыбор для пошуку рыбы пад вадой. Уключаў у сябе міні-гульню пра лоўлю рыбы.
- Game Boy Camera і Game Boy Printer — прынтар для другу скрыншотаў, камера для чорна-белых здымкаў. У камплект уваходзілі некаторыя гульні.
- Super Game Boy — плагін-картрыдж для SNES, які дазваляе гуляць у гульні для Game Boy на тэлевізары праз SNES.
- Transfer Pak — прылада для абмену даными паміж гульнямі для Game Boy Color і Nintendo 64.
- Game Link Cable — дазваляе аб’яднаць дзве прыстаўки, каб гуляць у шматкарыстальніцкім рэжыме.
- Game Boy Four Player Adapter — дазваляе аб’яднаць да чатырох прыставак для шматкарыстальніцкіх гульняў.
- Game Boy Battery Pack — дадатковая батарэя для 4-5 гадзин гульні.
Гульні
[правіць | правіць зыходнік]Дваццаць найбольш прадаваных гульняў для GameBoy:[1]
- Pokémon Red / Green / Blue Version
- Tetris
- Pokémon Gold / Silver Version
- Super Mario Land
- Pokémon Yellow: Special Pikachu Edition
- Super Mario Land 2: 6 Golden Coins
- Pokémon Crystal Version
- Dr. Mario
- Pokémon Pinball
- Super Mario Land 3: Wario Land
- Kirby's Dream Land
- Super Mario Bros.
- Donkey Kong Land
- The Legend of Zelda: Link's Awakening
- Pokémon Trading Card Game
- F-1 Race
- Donkey Kong
- Kirby's Dream Land 2
- Donkey Kong Land 2
- Dragon Quest Monsters
Зноскі
- ↑ а б The top-selling Game Boy games — VGChartz.com
- ↑ https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
- ↑ Game Boy CPU (SM83) instruction set Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ Game Boy Architecture | A Practical Analysis — 2019. Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ 帰ってきた Nintendo 3DS ブログ : 解体新書。初代GBをバラしてみる。
- ↑ GameBoy CPU Manual