La Marquise
La Marquise (афіцыйная назва — De Dion Bouton Et Trepardoux Dos-A-Dos Steam Runabout) — cамы стары дзеючы аўтамабіль у свеце.[1]
Пабудаваны ў 1884 годзе на сродкі графа Альбера дэ Дыёна.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой чатырохмесцавы квадрыцыкл на паравой цязе з заднім прывадам і пярэднімі кіраванымі коламі. Задняя вось прыводзілася валамі ад двух невялікіх рухавікоў, прыстыкаваных да кампактнага катла з канцэнтрычнымі кольцамі ўсярэдзіне. Кантэйнер для вугалю знаходзіўся з вонкавага боку ад катла. У адрозненне ад класічных паравозаў гэты кацёл разаграваецца да параўтварэння ўсяго за 45 хвілін і патрабаваў далівання вады кожныя 30 км.
Максімальная хуткасць, якую атрымалася развіць на «Маркізе», складала амаль 60 км/г. Так раскачагарыцца атрымалася на першай у гісторыі чалавецтва аўтамабільнай гонцы па маршруце Парыж-Версаль у 1887 г. Трыццаць два кіламетры ў кожны бок «мінілакаматыў» пераадолеў з сярэдняй хуткасцю ў 26 км/г.
Уладальнікі
[правіць | правіць зыходнік]Першым уладальнікам «La Marquise» быў французскі арыстакрат граф дэ Дыён, які прымаў удзел у яго стварэнні.
У 1906 году дэ Дыён прадаў аўтамабіль афіцэру французскай арміі Анры Дарыолю (Henri Doriol), сям'я якога валодала «La Marquise» да 1987 года.
Наступным уладальнікам стаў член брытанскага клуба класічных машын Цім Мур (Tim Moore), які аднавіў аўтамабіль і ў 1988 годзе прывёў яго ў цалкам працоўны стан.
У 2007 годзе «La Marquise» быў прададзены калекцыянеру з Тэхаса Джону О'Куіну (John O'Quinn), які заплаціў за яго, як паведамлялася, 3,63 мільёна долараў.
У 2011 годзе «La Marquise» быў выстаўлены на аўкцыён спадчыннікамі О'Куінна, які памёр у 2009 годзе. 8 кастрычніка 2011 года прададзены на аўкцыёне за 4 мільёны 620 тысяч долараў ЗША. Імя пакупніка, які стаў пятым уладальнікам гэтага аўтамабіля, не раскрываецца[2][3].
Зноскі
- ↑ Самы стары аўтамабіль на планеце прададуць з малатка // За рулём (руск.)
- ↑ Lot 259 — 1884 De Dion Bouton Et Trepardoux Dos-A-Dos Steam Runabout (англ.). rmsothebys.com (7 кастрычніка 2011). Праверана 9 жніўня 2021.
- ↑ World's oldest car sells for $4.6 million (англ.). cnn.com (10 кастрычніка 2011). Праверана 9 жніўня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме La Marquise